Конкурс відэа YouTube-Cannes Young Lions

Міжнародны фэстываль рэклямы “Канскія львы” і відэапартал YouTube абвяшчаюць конкурс відэаролікаў YouTube-Cannes Young Lions. 14 траўня 2010 г.  на канале конкурсу будзе абвешчаны брыф для стварэньня хвіліннага роліку. З гэтага моманту ў канкурсантаў будзе 48 гадзін для таго, каб зьняць відэа на зададзеную тэму. 16 траўня прыём конкурсных працаў будзе закрыты. Пасьля гэтага ўдзельнікі будуць мець тыдзень на тое, каб набраць як мага большую колькасьць праглядаў свайго відэа-роліку. Прафэсыйнае журы выбярэ пераможцу, зыходзячы з якасьці выкананьня роліку, ідэі ды колькасьці праглядаў.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права маладыя людзі ва ўзросьце 18-28 год. Пераможцы будуць абвешчаныя 1 чэрвеня. Яны атрымаюць галоўны прыз – цалкам аплочаную паездку на фэстываль рэклямы “Канскія львы”, які пройдзе 20-26 чэрвеня. Апроч таго, пераможцы будуць мець права ўдзелу ў конкурсе Young Lions Film Competition.

Крыніца: Э-лекцыі

 

comments powered by HyperComments

Аўтар: Алесь

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *