МЕМАРАНДУМ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ (5 траўня 2010)

Адбыўся моладзевы круглы стол з удзелам моладзевых лідэраў, каторыя прадстаўлялі 12 моладзевых дэмакратычных аб’яднаньняў. Вынікам паседжаньня сталіся прынятыя мэмарандум беларускае моладзі, рэзалюцыя па выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы, сфармуляваныя прапановы да кандыдатаў у прэзыдэнты па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі.

У паседжаньні круглага сталу прынялі ўдзел Малады Фронт, Правы Альянс, МХСС “Маладыя Дэмакраты”, ММГА Маладая Беларусь, Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, Моладзь БНФ, моладзь руху салідарнасьці “Разам”, моладзь кампаніі “Гавары праўду!”, “Ініцыятыва”, моладзь Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, Вольная Моладзь, моладзь БСДН “Народная Грамада”.

Моладзевыя лідэры не выступалі ў падтрымку таго ці іншага кандыдата, сфармулявалі патрабаваньні да адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Беларусі. На паседжаньні было падкрэсьлена, што найбольш важка вызначыць стратэгію дзеяньня дэмакратычных сілаў падчас будучай прэзыдэнцкай кампаніі і гэтаю стратэгіяй ёсьць “плошча” – актыўныя дзеяньні ў дзень галасаваньня па адстойваньню сапраўдных вынікаў выбараў. Таму мэмарандум моладзевага круглага сталу сфармуляваў галоўныя патрабаваньні да кожнага палітыка, каторы абвяшчае аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі на прэзыдэнта:

“Па-першае, кожны палітык, каторы агучыў свае прэзыдэнцкія амбіцыі, павінен ад пачатку сваёй перадвыбарчай дзейнасьці заклікаць грамадзянаў Беларусі ня толькі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, але і прыходзіць на галоўную плошчу Беларусі – плошчу Кастуся Каліноўскага, каб разам дамагацца праўдзівых вынікаў галасаваньня.

Па-другое, кожны кандыдат у прэзыдэнты, каторы прадстаўляе дэмакратычны рух, павінен патрабаваць правядзеньня свабодных выбараў і адстойваць сапраўды падлік галасоў да поўнай перамогі.”

Моладзевыя лідэры дэмакратычнага руху Беларусі таксама зазначылі, што ня проста ускладаюць на кандыдатаў у прэзыдэнты патрабаваньні, але і бяруць на сябе адказнасьць за мабілізацыйную кампанію й арганізацыю вулічных пратэстаў пасьля выбараў.

Выніковыя рэзалюцыі круглага сталу:

МЕМАРАНДУМ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ (5 траўня 2010)

5 траўня 2010 году адбыўся моладзевы круглы стол з удзелам моладзевых лідэраў, каторыя прадстаўлялі 12 моладзевых дэмакратычных аб’яднаньняў. Вынікам паседжаньня стаўся наступны дакумант.

Вынікі ўсіх выбарчых кампаніяў, якія адбываліся ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году, былі сфальсыфікаваныя. Сумным пацьверджаньнем гэтага сталіся таксама вынікі прэзыдэнцкіх “выбараў” 2001 і 2006 гадоў ды выказваньні самога “пераможцы” на гэтых “выбарах” Лукашэнкі, каторы абвесьціў, што “выбары” 2006 году былі сфальсыфікаваныя. Гэта ўсё прыводзіць нас да высновы, што ў Беларусі немажлівы сумленны падлік галасоў выбарцаў без шырокага грамадзкага патрабаваньня праўдзівых выбараў.
Таму мы, ніжэй падпісаныя прадстаўнікі моладзевых дэмакратычных аб’яднаньняў, падпісваем наступны мэмарандум галоўных патрабаваньняў да кандыдатаў у прэзыдэнты ад дэмакратычнага руху Беларусі:

Па-першае, кожны палітык, каторы агучыў свае прэзыдэнцкія амбіцыі, павінен ад пачатку сваёй перадвыбарчай дзейнасьці заклікаць грамадзянаў Беларусі ня толькі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, але і прыходзіць на галоўную плошчу Беларусі – плошчу Кастуся Каліноўскага, каб разам дамагацца праўдзівых вынікаў галасаваньня.

Па-другое, кожны кандыдат у прэзыдэнты, каторы прадстаўляе дэмакратычны рух, павінен патрабаваць правядзеньня свабодных выбараў і адстойваць сапраўды падлік галасоў да поўнай перамогі.
Мы перакананыя, што рэжым Лукашэнкі палічыць нашыя галасы толькі тады, калі беларусы пацьвердзяць свой выбар на “плошчы”. Таму лічым, што ўключэньне гэтых асноўных пунктаў у перадвыбарчую праграму ёсьць абавязковым для кожнага кандыдата ў прэзыдэнты, каторы сапраўды прагне дамагчыся пераменаў у нашай краіне.

Таксама мы заяўляем, што бярэм на сябе адказнасьць за мабілізацыйную кампанію і арганізацыю вулічных пратэстаў пасьля выбараў.

Менск, 5 траўня 2010 году

Малады Фронт
Правы Альянс
Ініцыятыва
Вольная Моладзь
Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты
Моладзь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”
Моладзь Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Міжнароднае моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Рух Маладая Беларусь”
Моладзь руху Салідарнасьці “Разам”
Моладзь Беларускага Народнага Фронту
Моладзевы Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз “Маладыя Дэмакраты”
Моладзь грамадзкай кампаніі “Гавары праўду”

Крыніца: сайт моладзевай кааліцыі “Новае пакаленне”

 

comments powered by HyperComments

Аўтар: Алесь

Крыніца:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *