Конкурс для журналістаў «Пішам для Цэнтральна-Усходняй Эўропы»

Банк Аўстрыі і Аўстрыйская агенцыя друку абвяшчаюць конкурс «Пішам для Цэнтральна-Усходняй Эўропы». Прыняць удзел могуць эўрапейскія журналісты.

Мэта конкурсу – падтрымка эўрапейскай інтэграцыі. Конкурс прысьвечаны Эўропе, штодзённым праблемам у эўрапейскіх краінах, мастацтву, культуры, стылю жыцьця ў яго разнастайных праявах, а таксама шляхам пераадоленьня перадузятасьці. Конкурс “Пішам для Цэнтральна-Усходняй Эўропы” не абмяжоўваецца толькі Эўразьвязам. Ён ахоплівае ўсю Эўропу з акцэнтам на краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.

Імя пераможцы будзе абвешчана напрыканцы 2010 году на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня ў Вене. Пераможца атрымае € 5,000. Працы фіналістаў будуць апублікаваныя ў адмысловай брашуры.

Удзельнічаць у конкурсе могуць артыкулы, надрукаваныя ў перыяд з 1 жніўня 2009 г. па 31 ліпеня 2010 г. Да разгляду прымаюцца таксама запісы выступаў на радыё і тэлебачаньні, і артыкулы, апублікаваныя ў он-лайн СМІ. Асноўную ўвагу журы будзе зьвяртаць на тэкст.

Падача заяўкі

Арыгінал артыкулу (аб’ёмам да 25 старонак) разам з перакладам на ангельскую мову, кароткім CV (да 10 радкоў) і запоўненай формай заяўкі належыць даслаць да 31 ліпеня 2010 г. на электронны адрас [email protected].

Афіцыйны сайт конкурсу.

Часопіс «Новая Еўропа»

Рекомендую

Тэгі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *