«Дзе грошы»: безасабовы пікет на Камароўцы (фота)
Актывісты арганізацыі «Маладыя дэмакраты» выставілі ля галоўнага уваходу на Камароўскі рынак плакаты супраць павышэння цэнаў. Самі не стаялі, баючыся затрымання. Транспаранты прастаялі не больш за дзесяць хвілін. Іх прыбрала ахова рынку. (далей...)
У Мадрыдзе моладзь працягвае акцыі пратэсту
У Мадрыдзе тысячы людзей шостыя суткі мітынгуюць на цэнтральнай сталічнай плошчы «Брама Сонца» з патрабаваньнем сацыцяльна-палітычных рэформаў у Гішпаніі, перадае svaboda.org. У дэманстрацыях удзельнічае каля 2000 маладзёнаў. Эксперты называюць гэта рэхам падзеяў у Егіпце. (далей...)
Гей-актывісты атрымалі 100 адмоў на ўсе 100 заявак аб правядзенні акцыі ў Мінску
Шэсце мінскага гей-прайда павінна было прайсці ў Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі 17 траўня. 7 арганізатараў падалі 100 заявак на правядзенні акцыі. Да 12 траўня прыйшло 100 адмоў у правядзенні гей-прайда 2011. Хаця ўсе заяўкі адпавядалі нормам беларускага заканадаўства.
Студэнцкую акцыю супраць гвалту ў сям’і забаранілі
Акцыя «Сьцяна» супраць побытавага гвалту мусіла прайсьці з 29 па 31 кастрычніка на тэрыторыі гіпэрмаркета «Гіппа» на Ракасоўскага. У пятніцу раніцай каля крамы была ўсталяваная сьцяна зь імёнамі і гісторыямі жанчын, пацярпеўшых ад гвалту. Аднак мерапрыемства было спыненае па патрабаваньні Ленінскага РАУС. (далей...)
Нельзя молчать!
Общеевропейская акция солидарности с демократической оппозицией Беларуси прошла 18 марта в десятках городов.
Акцию под лозунгом «Дайте голос народу Беларуси! » организовала организация «Молодые федералисты Европы». К ним присоединились те, кто обеспокоен ситуацией со свободой слова в Беларуси. (далей...)
Акцыя “Дайце голас людзям Беларусі”
“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх партнэры праводзяць сёньня ў розных гарадох сьвету чарговую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”. Акцыя прымеркаваная да чацьвертай гадавіны “спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”.
Паводле традыцыі, якой ужо чатыры гады, маладыя фэдэралісты сымбалічна завяжуць рот знакамітым гарадзкім статуям. Такім чынам яны хочуць нагадаць сваім суайчыньнікам, што жыхары эўрапейскай краіны Беларусь, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сытуацыі ўвесь час.
JEF нагадаюць сьвету пра нелегітымную перамогу Лукашэнкі
17.03.2010 11:16 Радыё Свабода
“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх шматлікія партнэры правядуць у розных гарадах сьвету чарговую пан’эўрапейскую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”.
Акцыя пройдзе 18 сакавіка і будзе прымеркаваная да чацьвёртай гадавіны “спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”.
Актывісты JEF па традыцыі сымбалічна завяжуць рот знакамітым гарадзкім статуям, каб нагадаць сваім суайчыньнікам пра вымушанае маўчаньне жыхароў Беларусі. Паводле “Маладых эўрапейскіх фэдэралістаў”, жыхары краіны, якой кіруе аўтакрат Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сытуацыі ўвесь час.
“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” завяжуць раты статуям
02.03.2010 14:11 Іна Студзінская
18 сакавіка «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць адмысловую акцыю «Вольная Беларусь». У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ня менш як у 120 гарадах па ўсёй Эўропе. Сёлета «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» зноў прапануюць завязаць рот статуям на знак салідарнасьці зь Беларусьсю.
Прэзыдэнт JEF-Europe Філіп Адрыянсэн тлумачыць: «Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Эўропы і неадназначны падыход Эўразьвязу да недэмакратычнага рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сымбалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго сьвету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сытуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень. JEF-Europe патрабуе ад Эўразьвязу выкананьня канкрэтных абавязацельстваў у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзянаў. Калі сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца, Эўрасаюз павінен паўторна ўвесьці візавыя абмежаваньні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненьне санкцый і працягнуць ужываньне абмежавальных захадаў, кшталту замарожваньня актываў».












