Сапраўдны абаронца Радзімы: хто гэта і як выглядае?
Абараняць межы Радзімы са зброяй у руках альбо працаваць на яе росквіт «на грамадзянцы»? Ісці на альтэрнатыўную службу ці «касіць»? Разважаем і аналізуем напярэдадні Дня абаронцаў Радзімы і Узброеных Сіл Беларусі. (далей...)
Улады пужаюць удзельнікаў рэвалюцыі ў сацыяльных сетках прызывам у войска
Сёньня ўвечары (27 чэрвеня — АМП) дзяржаўная прапаганда разьнесла паведамленьне аб тым, што палова затрыманых у час маўклівага пратэсту ў мінулую сераду — ухілісты ад службы ў войску.
У Мінску прэзентавалі «Гульню ў вайнушку»
19 красавіка ў сядзібе Партыі БНФ прайшла прэм’ера дакументальнай стужкі «Гульня ў вайнушку», знятай Антонам Цялежнікавым для тэлеканалу «Белсат». Прагляд фільму закончыўся авацыяй. Пасля адбылася гарачая дыскусія аб праблемах сучаснай арміі. Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. (далей...)
За адмову ісьці ў войска — тры месяцы турмы
Суд Маскоўскага раёну пакараў хлопца, што адмовіўся ісьці ў войска, арыштам у тры месяцы. Таксама беларуская Фэміда прысуджае ўхілістам штрафы да $2900. Агулам за 2010 год толькі ў Менску былі асуджаныя паўсотні ўхілістаў ад службы ў войску.
Чаму мы пачынаем кампанію «Наша армія»?
30 тысяч беларускіх хлопцаў цяпер носяць вайсковую форму. Год таму я быў сярод іх і бачыў, што ўмовы службы непрымальныя для сучаснай арміі. Піша Іван Шыла. (далей...)
І.Міхайлаў: Альтэрнатыўная служба для мяне прынцыповае пытаньне
11.03.2010 11:39 Сяргей Абламейка
Учора на волю выйшаў асуджаны на тры месяцы адміністратыўнага арышту Іван Міхайлаў, якога пакаралі за адмову служыць у войску паводле рэлігійных перакананьняў. Тэрмін Іванавага арышту меўся скончыцца праз чатыры дні. За тыдзень да заканчэньня тэрміну зьняволеньня Менскі абласны суд прызнаў рашэньне раённага суду незаконным і пастанавіў да новага разбору выпусьціць Івана з-пад варты на падпіску аб нявыедзьдзе.

(Абламейка:) “Іван, як у вас прайшоў першы дзень на волі?”
(Міхайлаў:) “Мяне сустракалі і бацькі, і знаёмыя. Я нават ня ведаў, што мяне сёньня выпусьцяць, толькі ведаў, што 9 сакавіка павінен адбыцца разгляд маёй касацыйнай скаргі, а што там вырашылі, мне ніхто не паведаміў. І я спачатку не разумеў, што да чаго, і толькі калі выпусьцілі, перадалі лісты зь віншаваньнямі з нагоды дня народзінаў, зразумеў. Такім чынам, я прыехаў дадому, адсьвяткаваў і свой дзень нараджэньня, і дзень вызваленьня”.
Прокуратура не защитила призывника Яковенко от русского языка
Агентство БелаПАН пишет, что Прокуратура Советского района Гомеля не видит оснований для общения с призывником Евгением Яковенко только на белорусском языке.
Такой ответ Яковенко, являющийся координатором оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия», получил из прокуратуры на свою жалобу о том, что военкомат нарушает его конституционное право общаться на родном языке. Призывник просил прокуратуру обязать военкомат реализовать его право на ведение документации на белорусском языке. В ответе прокуратуры говорится, что гражданам Беларуси гарантируется право пользоваться их национальным языком, а также право обращаться в государственные органы, учреждения, организации на белорусском, русском или другом приемлемом для сторон языке. «Решение по существу обращения оформляется на белорусском или русском языке. Оснований для ведения с вами отношений только на белорусском языке не имеется», — заявила прокуратура.
Прысягнуў Беларусі
13 лютага ў Слуцку прыняў вайсковую прысягу актывіст ПАГА “Рух “За Свабоду” Алег Пронскі. Ён быў адзіным, хто чытаў тэкст па-беларуску. Павіншаваць Алега прыехалі паплечнікі па руху, мама і сябры. Ён будзе служыць у ракетна-зенітных войсках у Слуцку.
Алег Пронскі быў гвалтоўна прызваны ў войска. Яго з Мастоў накіравалі ў Слуцк для праходжання тэрміновай вайсковай службы. Каб суправадзіць Алега ў вайсковую частку, са Слуцку за ім прыехаў афіцэр і павёз толькі яго аднаго. Астатнія прызыўнікі з Мастоў будуць несці службу ў Гродна. Алег збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў.
Франак Вячорка пакараны гаўпвахтай
16.02.2010 21:05 Любоў Лунёва
Франка Вячорку пакаралі арыштам на трое сутак. У фармулёўцы сказана, што гэта за парушэньне правілаў паводзінаў днявальнага.

Падставай стаў выпадак, калі Франак за паўгадзіны да заканчэньня дзяжурства прыйшоў у кабінэт да «ідэоляга» часткі сп. Ігнаціка. Той не залічыў дзяжурства і заявіў хлопцу, што за парушэньне правілаў будзе пакараны.
Андрусь Цянюта патрабуе альтэрнатыўнай службы
10.12.2009 14:06 Радыё Свабода
Сёньня калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суду па скарзе палітычнага прызыўніка Андруся Цянюты абавязала суд Савецкага раёну разгледзець ягоныя прэтэнзіі да гарадзкога ваенкамату. Апошні ня даў спадару Цянюту магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу.

Самога Андруся Цянюты на судзе не было. Ад верасьня ён служыць у полацкай вайсковай частцы № 49510.
Прысутны на судзе каардынатар кампаніі “Альтэрнатыўная (грамадзянская) служба” Міхась Пашкевіч паведаміў нашаму радыё:












