Стыпендыя Лейдэнскага ўніверсітэта (Галандыя)
Ёсць жаданне атрымаць магістарскую стыпендыю ў галіне права, міжнародных стасункаў і дыпламатыі? Навучанне пачынаецца ў верасні 2012 (дэдлайн — 1 красавіка 2012г.) і ў лютым 2013 года (дэдлайн 1 кастрычніка 2012г.). (далей...)
Стыпендыя імя Віталя Сіліцкага
Інстытут Эўрапеістыкі й Міжнародных Стасункаў (IESIR, Славакія) і Беларускі Інстытут Стратэгічных Дасьледаваньняў (BISS, Літва) з падтрымкай славацкай Агенцыі па супрацоўніцтве ў міжнародным разьвіцьці (Slovak Aid) абвяшчаюць набор на стыпэндыяльную праграму імя Віталя Сіліцкага. Дед-лайн 5 снежня 2011 года. (далей...)
Стыпэндыі імя сэнатара Фулбрайта
Аддзел інфармацыі, адукацыі й культуры Амбасады ЗША ў Беларусі абвяшчае пра пачатак чарговага конкурсу на атрыманьне стыпэндыі імя сэнатара Фулбрайта на 2012–2013 навучальны год. Дед-лайн 11 лістапада 2011 году. (далей...)
Стыпэндыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэлла на 2011—2012 навучальны год
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у стыпэндыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэлла на 2011—2012 навучальны год. Дед-лайн 8 лістапада 2010 года.
Стыпендыяльная праграма ад Weiser Center for Europe and Eurasia
Цэнтр «Ronald and Eileen Weiser Center for Europe and Eurasia» Мічыганскага ўнівэрсытэту запрашае беларусаў да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме «Weiser Professional Development Program Fellows». Дед-лайн 31 кастрычніка 2011 года.
Стыпендыяльная праграма для актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці
Эстонскі цэнтр Усходняга партнёрства ў супрацоўніцтве з Эстонскай школай дыпламатыі і Міністэрствам замежных спраў Эстоніі абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме для маладых актывістаў грамадзянскай супольнасці Беларусі. Стыпендыя пакрывае ўсе расходы на ўдзел у навучальным курсе па міжнародных адносінах і еўрапейскай інтэграцыі, які пройдзе з верасня 2011 г. па травень 2012 г. у г. Таліне. (далей...)
Стыпендыі па эканоміцы ў Нямеччыне
Эканамічны факультэт Йенскага ўніверсітэта і Інстытут эканомікі імя Макса Планка прапаноўваюць праграму дактарантуры па эканоміцы для 39 ахвочых маладых спецыялістаў. Усё навучанне праводзіцца на ангельскай мове. Асноўныя напрамкі даследванняў: стратэгічнае ўзаемадзеянне і тэорыя гульні; эксперыментальная эканоміка; спажывецкая тэорыя; індустрыяльная дынаміка; тэарытычнае і эмпірычнае мадэляванне. (далей...)
Магчымасьць папрацаваць у нямецкім парлямэнце
Нямецкі Бундэстаг фінансуе Міжнародныя парлямэнцкія стыпэндыі (IPS) на 2012 год для выпускнікоў ВНУ зь Беларусі. Маладзёны, якія цікавяцца палітыкай, змогуць атрымаць палітычны досьвед у сфэры парлямэнцкай дзейнасьці ў часе 15-тыднёвай стажыроўкі ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу. Умовы для стыпэндыянтаў: скончаная вышэйшая адукацыя й добрае валоданьне нямецкай мовай. (далей...)
Стыпэндыі на навуковыя дасьледваньні ад эўрапейскага інстытута EURIAS
Эўрапейскі інстытут пэрспэктыўных дасьледваньняў (EURIAS) прапануе 10-месячныя стыпэндыі для дасьледчай працы ў адным з 14 гарадоў–удзельнікаў праграмы: Бэрлін, Балоньня, Брусэль, Бухарэст, Будапэшт, Кэмбрыдж, Хэльсінкі, Ерусалім, Ліён, Нант, Парыж, Упсала, Вена ды Васьсенаар. Апошні тэрмін падачы заявак: 31 траўня 2011 году. (далей...)
Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў
Эстонскі цэнтр Усходняга Партнёрства ладзіць навучальны курс “Міжнародныя адносіны і еўрапейская інтэграцыя” ў Таліне. Курс пройдзе ў перыяд з верасня 2011 да траўня 2012 года і складаецца з трох модуляў: Міжнародныя адносіны, Еўрапейскія даследаванні, Дыпламатыя. Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме навучальнага курсу, акрамя выдаткаў на праезд да Таліна і назад. (далей...)
Стыпендыі на навучанне ў Гішпаніі
Прымаюцца заяўкі ад грамадзянаў Расіі, Украіны, Казахстану і Беларрусі на удзел у конкурсе на атрыманне стыпендыі па праграме SENER. Навучанне мусіць адбывацца ў Мадрыдзе па вызначанай тэхнічнай спецыяльнасці, узгодненай паміж кандыдатам і Sener. Пры паспяховым заканчэнні навучання маецца магчымасць працаўладкавання ў адзін з офісаў Sener Ingeniería Sistemas, S.A ў Гішпаніі на умовах працоўнага кантракту. (далей...)
Стыпендыя для беларусаў на адзін семестр навучання ў нямецкім універсітэце
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS), сумесна з Фундацыяй “Памяць. Адказнасць. Будучыня”, Фундацыяй “ZEIT” i федэральнай зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце (далей...)
СТЫПЭНДЫІ НА НАВУЧАНЬНЕ Ў ЧЭХІІ
У межах праграмы падтрымкі навучаньня замежных студэнтаў з краінаў, якія разьвіваюцца, урад Чэхіі дае магчымасьць паспрабаваць сябе ў тутэйшых унівэрсытэтах у 2011—2012 навучальным годзе. (далей...)
СТЫПЭНДЫЯ ДЛЯ ВЫВУЧЭНЬНЯ ПРАБЛЕМАТЫКІ БЕДНАСЬЦІ Й ПАРУШЭНЬНЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
Стыпэндыя “Oak Fellowship” прызначаная для актывістаў руху за права чалавека, якія працуюць у сфэры праблемаў, зьвязаных зь беднасьцю. Арганізатар: The Oak Institute for the Study of International Human Rights at Colby College. (далей...)
«Форум маладых лідэраў» абвяшчае набор
Фонд імя Фрыдрыха Эбэрта ў Беларусі абвясьціў конкурс на ўдзел у праграме навучаньня і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў». Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы валодаеце ангельскай мовай і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то сьмела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел. (далей...)













