Маеш праблему - накатай цялегу

Міхасю Пашкевічу вярнулі прэмію «Люблю Беларусь»

Камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Мінска Аляксандр Лукомскі вярнуў Міхасю Пашкевічу статуэтку «Люблю Беларусь».

Лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхась Пашкевіч быў адзначаны «Маладым фронтам» за кампаніі «За альтэрнатыўную службу». Прэмію яму ўручалі 14 лютага падчас вулічнай акцыі на пляцы Волі.

 (далей...)

Міхась Пашкевіч атрымаў прэмію «Люблю Беларусь»

Міхась Пашкевіч

За 2009 год лідэр «Маладых дэмакратаў» пасьпеў арганізаваць дзьве важныя кампаніі: абмеркаваньне і выпрацоўка праектаў «Закона аб моладзевай палітыцы» недзяржаўнымі моладзевымі арганізацыямі і кампанію за зьяўленьне ў Беларусі альтэрнатыўнай службы. І першая, і другая ініцыятывы не зусім тыповыя для Беларусі, але вельмі актуальны.

Пашкевіч стаў тым чалавекам, чые намаганьні прывялі да зьяўленьня у моладзевым асяродку праектаў па канкрэтным праблемам. Сёлета Міхась працягвае кампанію «За альтэрнатыўную службу», займаючыся выпрацоўкай непасрэдных прапановаў Міністэрству абароны і забесьпячэньнем юрыдычнай дапамогі патэнцыйным прызыўнікам.

Крыніца: 14by.info

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый