Семінар-кансультацыя “Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый”
Якія арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый існуюць? Як зарэгістраваць НДА, установу ці фонд? Індывідуальныя парады і кансультацыі на семінары 16.04. (далей...)
Стыпендыяльная праграма для маладых лідэраў ад Center on Philanthropy and Civil Society
Гэта магчымасць маладых лідэраў трэцяга сектару развіць свае лідэрскія якасці, падтрымаць дабрачыннасць і дапамагчы ўзмацніць патэнцыял супольнасці сваёй краіны. Навучанне з 24 верасня па 14 снежня 2012. Дэдлайн 9.04. (далей...)
Новы закон «аб бяздзеянні»: грамадскія аб'яднанні супраць!
19 кастрычніка ў Савет Рэспублікі перададзены калектыўны зварот, падпісаны дваццаццю пяцю арганізацыямі і грамадзянамі як фізічнымі асобамі. Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадскасці законапраектамі аб унясенні зменаў у Крымінальны кодэкс і закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (славуты закон “аб бяздзеянні”). (далей...)
Першы транснацыянальны інстытут для лідэраў НДА
Інстытут міжнародных адносінаў Мойніхан пры школе Максвэла Сіракускага ўнівэрсытэту ладзіць першы транснацыянальны інстытут лідэрства для НДА, які пройдзе 15-19 верасьня 2011 году ў Нью-Ёрку. Праграма прапануе падрыхтоўку кіруючых кадраў для міжнародных лідэраў НДА. (далей...)
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі ад 11 лістапада 2010 года
З А Я В А
Мінск, 11 лістапада 2010 г.
14 лістапада 2010 года будзе праходзіць Нацыянальная канферэнцыя па выніках даследванняў Індэкса грамадзянскай супольнасці ў РБ. Арганізатарам даследваньня з беларускага боку з’яўляецца старшыня праўлення ГА "Цэнтр «СКАФ», член Грамадска-кансультатыўнага савета (АКС) пры Адміністрацыі прэзідэнта Юры Загуменнаў. Адначасова арганізатарам гэтай канферэнцыі пастаўленая мэта стварыць Агульнанацыянальную платформу грамадзянскай супольнасці, а таксама праваабарончую платформу. (далей...)
Зварот удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства да НДА Беларусі

Шаноўныя калегі!
Мы, прадстаўнікі грамадскага сектара Беларусі, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, з пільнай увагай сочым за дзеяннямі дзяржаўных органаў, а таксама розных ініцыятыў па наладжванні дыялогу паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
III фестываль нефармальнай адукацыі: павышаем якасць жыцця

Цягам трох дзён больш за 250 прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый дэманстравалі наведвальнікам свае дасягненні ў галіне нефармальнай адукацыі: праводзілі майстар-класы, прэзентацыі, трэнінгі і семінары, удзельнічалі ў працы круглых сталоў і тэматычных секцый.
Нефармальная адукацыя: што прапануюць НДА беларускай моладзі

Для Беларусі нефармальная адукацыя — з'ява неардынарная, якая з'ядноўвае адукацыйныя ініцыятывы краіны. Новыя веды прыносяць змены ў светапогляд, адпаведна — новыя каштоўнасці, а лепшае веданне свету дае ўпэўненасць у сваіх сілах. Фестываль Нефармальнай адукацыі — шанец для моладзі знайсці і заняць тое месца, каторага яны сапраўды прагнуць у жыцці. (далей...)
Дзедзіч зарэгістравалі!!!
Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” – такую назву носіць цяпер арганізацыя з 11-цігадовай гісторыяй. Пасведчанне аб рэгістрацыі сябры арганізацыі атрымалі 23 верасня. (далей...)
ПрАКТические идеи устойчивости некоммерческих организаций
Издание «ПрАКТические идеи устойчивости некоммерческих организаций» представляет собой сборник материалов, посвященных различным аспектам деятельности некоммерческих организаций Беларуси. Авторы сборника – эксперты и практики гражданского общества – на основе анализа проблемных сфер НКО предлагают пути повышения устойчивости организаций третьего сектора в современных условиях. (далей...)
Конкурс «Стажировка в Польше» 2010
Фонд Образование для Демократии приглашает представителей неправительственных организаций, школ и других неформальных групп из Восточной Европы, Кавказа, Средней Азии и Балканов на стажировку в Польше.
В рамках Программы «Преобразования в регионе» RITA, финансированного Польско-американским Фондом Свободы, Фонд Образование для Демократии организует стажировку для представителей иностранных неправительственных организаций и школ, которые вместе с польской неправительственной организацией или школой реализовывали или реализуют проекты в рамках Программы RITA.














