Міжнародныя валанцёрскія летнікі “Замкі Беларусі” 2012
Неабыякавы да археалогіі і культурных здабыткаў Беларусі? Любіш добрыя кампаніі і актыўны адпачынак на свежым паветры? Хацеў бы папрактыкаваць ангельскую мову з замежнікамі? Валанцёрскія летнікі – тое, што доктар прапісаў! (далей...)
Образовательная академия Восток Форум 2012: гендер, идентичность, сексуальность
Восток Форум — это мероприятие, способное развить ваше критическое мышление и активную гражданскую позицию. Там обсуждают социально-политические вопросы и занимаются нетворкингом между молодыми политическими активистами. Успей подать заявку до 1.06. (далей...)
Летняя школа ад Лятучага ўніверсітэта: вольны час і развіццё
Захоплены ідэй стварэння ўніверсітэта ў Беларусі і ўключаны ў дзейнасць Лятучага ўніверсітэта? Хочаце пачаць разумець іншых, убачыць новыя магчымасці і нечаканыя ідэі, ўмацаваць універсітэцкую супольнасць? Гэта прапанова для вас! Дэдлайн 15.06. (далей...)
Летнік па польскай культуры і літаратуры ў Нямеччыне
У верасні ў Грайфсвальдзе будзе праходзіць летнік для студэнтаў і дактарантаў усіх спецыяльнасцяў на тэму сучаснай культуры Польшчы. Галоўнае патрабаванне – цікавасць для тэмы і базавыя веды нямецкай, ангельскай і польскай. Дэдлайн 15.06. (далей...)
Интеграционный палаточный лагерь «Круглое озеро-2012» ищет волонтеров
Организаторы обещают 10 незабываемых дней на берегу Плещеницкого водохранилища, образовательные мероприятия, вечерние костры и просто классный отдых на природе в компании сверстников. Дед-лайн подачи заявок 20 июня 2012 года. (далей...)
Творчы конкурс ад сайта adukacyja.info
Каманда сайта www.adukacyja.info абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму "Адукацыя — стыль жыцця! " Самых крэатыўных чакае прыз – летнік у Нямеччыне. Дэд-лайн 1.05. (далей...)
«Летняя школа дыялогу» у Польшчы для ўмацавання міжкультурных асяродкаў
Унікальная на еўрапейскім абсягу пляцоўка для падрыхтоўкі лідэраў у галіне міжкультурных зносінаў пачынае адбор удзельнікаў. Тыдзень семінараў з дзеячамі культуры і культурнымі мэнэджарамі для ўмацавання дыялогу паміж культурамі. Дэд-лайн 30.04 (далей...)
Моладзевы летнік “Міленіум”
Да ўдзелу запрашаецца моладзь 1993—1996 гадоў нараджэння. Летнік з’яўляецца бясплатным для ўдзельнікаў (уключаючы выдаткі на праезд). Дэд-лайн падачы заявак 18 снежня 2011 года. (далей...)
«BelFilm» у моладзевым летніку «Надзея. 21 стагоддзе»
Асацыяцыя «BelFilm» у нядзелю, 22 жніўня, правяла творчую сустрэчу ў моладзевым летніку «Надзея. 21 стагоддзе», што пад Вілейкай. У часе імпрэзы дэманстраваліся дакументальныя фільмы «Нестыхійнае бедства ў Кітаі. Слёзы правінцыі Сы Чуань» рэжысёра Джона Алпэрта і «3 км да неба» Вольгі Дашук. (далей...)
Летнік «Талерантнасьць супраць прадузятасьці: беларуская і польская моладзь у кантэксце сучасных сацыяльных выклікаў»
Запрашаем грамадзян Беларусі ва ўзросьце ад 15 да 25 гадоў (уключна) удзельнічаць у моладзевым адукацыйна-інтэграцыйным летніку ля вёскі Стэнжыца ў Кашубскім краі (Паморскае ваяводзтва, Польшча). Ён ладзіцца ў межах праекта “Талерантнасьць супраць прадузятасьці: беларуская і польская моладзь у кантэксце сучасных сацыяльных выклікаў”. Дэд-лайн 29 ліпеня 2011. (далей...)
Усе летнікі-2011 тут! (спіс)
Жадаеш класна адпачыць летам, тусануць з крэатыўнымі і вясёлымі чэламі, набрацца новых ведаў альбо паспрабаваць нешта незвычайнае? Тады гэтая інфа для цябе! Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа зрабіла агляд летнікаў для моладзі: ад археалогіі і экалогіі да журналістыкі і філасофіі. Спяшайся, бо дэд-лайны не спяць!;) (далей...)
Грамадзянская акадэмія запрашае
Маладыя лідары з Польшчы, іншых краін ЕС і краін Усходняга Партнёрства запрашаюцца на міжнародную летнюю школу, якую з 28 верасня да 2 кастрычніка ладзіць Фонд “Інстытут Леха Валенсы”. Грамадзянская Акадэмія сёлета – партнёрская праграма Еўрапейскага форуму новых ідэй. Тэматыка Форума прысвечана найважнейшым эканамічным і цывілізацыйным выклікам, якія стаяць перад Еўропай. Дэд-лайн падачы заявак: 29 ліпеня 2011. (далей...)
Приглашаем в Международный экологический лагерь «Чистая энергия – Чистая Балтика 2011»
Центр экологических решений приглашает всех желающих в Международный экологический лагерь «Чистая энергия – Чистая Балтика 2011», который пройдет 8-12 августа. Основные темы лагеря – возобновляемые источники энергии, энергосбережение, устойчивое потребление. Рабочие языки: русский и английский. Дед-лайн подачи заявки — 20 июля.
Дзедзіч запрашае ў летнік “Залессе-2011″
АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у добраахвотніцкім летніку “Дом еўрапейскіх сустрэч – 2011”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 29 ліпеня. Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем “Еўрапейскага дому”. (далей...)
Летнікі для беларускай моладзі ў Польшчы (жнівень)
Фонд Новыя Мэдыі, МГА ЗБС «Бацькаўшчына» і культурніцкая кампанія «Будзьма» запрашаюць грамадзянаў Беларусі ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысьвечаных разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы. Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня. (далей...)



















