Экскурсія для тых, хто хоча апынуцца ў Мінску канца 19-га стагоддзя
1 траўня 2012 Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» запрашае вас на чарговае пешаходнае падарожжа ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі! " са слынным краязнаўцам Іванам Іванавічам Сацукевічам па Грушаўцы. (далей...)
Фэст экскурсаводаў – гэта больш чым турыстычны шабаш (+расклад)
Гэтымі днямі ў Беларусі праходзіць чацвёрты Фэст экскурсаводаў. Яго стваральнікі распавялі АМП, як зрабіць, каб Беларуссю захапляліся ў свеце, ЖЭСы працавалі на развіццё культуры, хто можа стаць экскурсаводам і як пабачыць максімум славутасцяў!
Праз гісторыю Мінска на трамваі
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” запрашае ўсіх цікаўных да гісторыі Мінска і рэйкавага транспарту ў незвычайнае падарожжа, што адбудзецца 14 красавіка (субота) з 11 па 13 гадзіну. Каментаваць навакольныя краявіды будзе нястомны Іван Сацукевіч. (далей...)
Экскурсія з Сацукевічам па Камароўцы і Залатой горцы 5 красавіка ў Мінску
5 красавіка 2012 (чацвер) а 18-й гадзіне Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі! » запрашае вас наведаць экскурсію Івана Сацукевіча «Па Камароўцы, Залатой горцы і Доўгаму броду». (далей...)
Экскурсія з Іванам Сацукевічам па старой Серабранцы і Лошыцы 26 сакавіка ў Мінску
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі! » запрашае наведаць экскурсію Івана Сацукевіча «Па старой Серабранцы і Лошыцы». Сустракаемся 26 сакавіка 2012 г. (панядзелак) а 18-й гадзіне. (далей...)
Яўрэйскім шляхам – экскурсія з Іванам Сацукевічам 18 сакавіка ў Мінску (была перанесена)
Дзе знаходзяцца былыя мінскія сінагогі і што ў іх месціцца зараз, дзе ў Мінску Яўрэйская вуліца і чаму яна так называецца? А таксама гісторыя жыцця і трагічная смерць тэатральнага акцёра і грамадскага дзеяча Саламона Міхоэлса. (далей...)
Спецыяльная прапанова: «жаночая» экскурсія з Іванам Сацукевічам 9 сакавіка ў Мінску
Шаноўныя пані і паненкі! Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» запрашае толькі вас наведаць самую жаночую экскурсію Івана Сацукевіча “Па Нямецкай слабадзе”. Сустракаемся 9 сакавіка 2012 году аб 11:00 ля помніка А.Міцкевічу. (далей...)
Яўрэйскім шляхам – новая экскурсія з Іванам Сацукевічам 4 сакавіка ў Мінску
Дзе знаходзяцца былыя мінскія сінагогі і што ў іх месціцца зараз, дзе ў Мінску Яўрэйская вуліца і чаму яна так называецца? А таксама гісторыя жыцця і трагічная смерць тэатральнага акцёра і грамадскага дзеяча Саламона Міхоэлса. (далей...)
18 лютага — экскурсія з Іванам Сацукевічам па Траецкай гары
Экскурсія па раёне знакамітага Траецкага прадмесця. Збор запланаваны а 9-ай гадзіне 18 лютага (субота) ля выхаду са станцыі метро Няміга (выхад у бок Свята-Духавага сабору і плошчы Свабоды). Тэлефон для даведак: +375297610794 (Кірыла). (далей...)
Экскурсія па Трактаразаводскім пасёлку Мінска з Іванам Сацукевічам 11 лютага
Трактаразаводскі пасёлак Мінска захаваў дзіўную атмасферу горада канца 1940-х–пачатку 1950-х. Экскурсія пачнецца 11 лютага а 9-й гадзіне. Далей спіс экскурсій з Іванам Сацукевічам на люты-красавік 2012. (далей...)
Маладзёжная арганізацыя «Гісторыка» аднаўляе серыю экскурсій па Мінску
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка" разам з прафесійным экскурсаводам, гісторыкам-тапанімістам, выкладчыкам БДЭУ і проста харошым чалавекам Іванам Іванавічам Сацукевічам аднаўляе серыю экскурсій па Мінску. Першая адбудзецца 21 студзеня 2012 года. (далей...)
29 верасня — экскурсія «Мінск на зломе эпох: 1905—1919 гг.»
У верасні-кастрычніку ў Мінску адбудуцца паўторы найбольш папулярных эскурсій «Фэсту экскурсаводаў» . Першая з іх, па Кальварыйскіх могілках, ужо адбылася, а на бягучым тыдні «выступіць на біс» мусіць «Мінск на зломе эпох», што адбудзецца 29 верасня. Экскурсавод Андрэй Унучак будзе чакаць сваіх экскурсантаў у 18.30 на вул. Кірава каля «Брамы горада» (вежа з гадзіннікам).
МГА “Гісторыка”: мы імкнемся, да таго, каб нашая гісторыя не ператварылася ў казку…
Кася Ганчарова
У гэтым годзе моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” адзначае 10 гадоў дзейнасці. Для беларускіх грамадскіх аб'яднанняў — гэта значны тэрмін існавання! Што такое “Гісторыка” сёння? Што яна прапануе беларускай моладзі, якія мэты і задачы ставіць? – з гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да старшыні арганізацыі (у 2006 — 2010 гадах) Зміцера Рагачова.
— “Гісторыка” пачыналася як аб’яднанне студэнтаў (далей...)
Найцікавейшыя факты пра Мінск ад МГА „Гісторыка“
Экскурсія па Мінску з МГА „Гісторыка“ адбылася 14 лютага. Экскурсаводам быў выкладчык гісторыі БДЭУ Іван Іванавіч Сацукевіч. На сяброўскую экскурсію назбіралася 54 чалавекі. Месцам правядзення экскурсіі гэтым разам быў абраны раён Залатой Горкі. Безліч найцікавейшых фактаў можна было пачуць пра сталіцу.
І пра тое, што вуліца Чырвоная павінная быць Краснай, бо не па колеры названая, а таму, што раней была цэнтральнай уязной вуліцай у горад з боку Масквы. І была гэтая вуліца такая прыгожая, што і называлі яе Краснай – ад слова “краса”.

















