Семінар па прававой бяспецы для журналістаў у Вільні
Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці. Семінар адбудзецца 22–26 лістапада ў Вільні. Для тых, хто мае шэнгенскую альбо літоўскую нацыянальную візу дэд-лайн 1 лістапада 2011 года.
Падставовыя правілы кампутарнай бясьпекі
Чэская арганізацыя „Чалавек у нядолі“ прапануе няўрадавым арганізацыям дапаможнік па кампутарнай бяспецы. У выданьні зьмешчаныя парады па пісьменным выбары пароляў, працы з электроннымі паштовымі скрынямі, арганізацыі фізычнай бясьпекі кампутара. (далей...)
І хто ж вас слухае?
Віктар Кавалеўскі
Кампутар не такі разумны ў агурках і качанах. І гэта добра, інакш усе садаводы-гароднікі праз адну ноч стануць “патэнцыяльнымі ворагамі”.
Праглядаючы інтэрнэтаўскія старонкі я выпадкова натыкнуўся на здымкі менскіх будынкаў. Будынкі, вядома, рэч цікавая, але на фотах цікавейшымі для мяне былі антэны на дахах. Маю на ўвазе не тэлевізійныя антэны, а іншыя, адмысловыя. Цікава, для чаго яны там усталяваныя.












