Маеш праблему - накатай цялегу

Сапраўдны абаронца Радзімы: хто гэта і як выглядае?

Абараняць межы Радзімы са зброяй у руках альбо працаваць на яе росквіт «на грамадзянцы»? Ісці на альтэрнатыўную службу ці «касіць»? Разважаем і аналізуем напярэдадні Дня абаронцаў Радзімы і Узброеных Сіл Беларусі. (далей...)

Каким быть закону об альтернативной службе в Беларуси?

Как и где будут проходить альтернативную военную службу белорусские парни? Сколько будут получать? Как можно и нужно измерять степень пацифизма? Эти и другие важнейшие вопросы ставили перед собой участники Международной конференции «Альтернативная гражданская служба в странах Европы и регионе СНГ: история, модели, стандарты. Перспективы развития альтернативной гражданской службы в Беларуси»(далей...)

МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ ПО ПРОХОДЖДЕНИЮ АЛЬТЕРНАТИВНОЙ СЛУЖБЫ

Просветительское учреждение «Центр правовой трансформации» в сотрудничестве с  Лондонской школой экономики и политических наук (Великобритания) 25 мая 2010 г. проводит Международную конференцию «Альтернативная гражданская служба в странах Европы и регионе СНГ: история, модели, стандарты. Перспективы развития альтернативной гражданской службы в Беларуси». (далей...)

Іван Міхайлаў, асуджаны за адмову служыць у арміі з-за рэлігійных перакананняў, поўнасцю апраўданы

Іван Міхайлаў, асуджаны за адмову служыць у арміі з-за рэлігійных перакананняў, поўнасцю апраўданы. Такое рашэнне 4 траўня вынес суд Мінскага раёна, паведаміў БелаПАН актывіст кампаніі «За альтэрнатыўную цывільную службу» Міхаіл Пашкевіч.
Нагадаем, 21-гадовы прыхаджанін абшчыны «Новы запавет» Іван Міхайлаў адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы, на якую быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён заявіў прызыўнай камісіі Мінскага раёна, што служба ў арміі супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і запытаў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі. (далей...)

І.Міхайлаў: Альтэрнатыўная служба для мяне прынцыповае пытаньне

11.03.2010 11:39 Сяргей Абламейка

Учора на волю выйшаў асуджаны на тры месяцы адміністратыўнага арышту Іван Міхайлаў, якога пакаралі за адмову служыць у войску паводле рэлігійных перакананьняў. Тэрмін Іванавага арышту меўся скончыцца праз чатыры дні. За тыдзень да заканчэньня тэрміну зьняволеньня Менскі абласны суд прызнаў рашэньне раённага суду незаконным і пастанавіў да новага разбору выпусьціць Івана з-пад варты на падпіску аб нявыедзьдзе.

Іван Міхайлаў

(Абламейка:) “Іван, як у вас прайшоў першы дзень на волі?”

(Міхайлаў:) “Мяне сустракалі і бацькі, і знаёмыя. Я нават ня ведаў, што мяне сёньня выпусьцяць, толькі ведаў, што 9 сакавіка павінен адбыцца разгляд маёй касацыйнай скаргі, а што там вырашылі, мне ніхто не паведаміў. І я спачатку не разумеў, што да чаго, і толькі калі выпусьцілі, перадалі лісты зь віншаваньнямі з нагоды дня народзінаў, зразумеў. Такім чынам, я прыехаў дадому, адсьвяткаваў і свой дзень нараджэньня, і дзень вызваленьня”.

 (далей...)

Прокуратура не защитила призывника Яковенко от русского языка

Агентство БелаПАН пишет, что Прокуратура Советского района Гомеля не видит оснований для общения с призывником Евгением Яковенко только на белорусском языке.

Такой ответ Яковенко, являющийся координатором оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия», получил из прокуратуры на свою жалобу о том, что военкомат нарушает его конституционное право общаться на родном языке. Призывник просил прокуратуру обязать военкомат реализовать его право на ведение документации на белорусском языке. В ответе прокуратуры говорится, что гражданам Беларуси гарантируется право пользоваться их национальным языком, а также право обращаться в государственные органы, учреждения, организации на белорусском, русском или другом приемлемом для сторон языке. «Решение по существу обращения оформляется на белорусском или русском языке. Оснований для ведения с вами отношений только на белорусском языке не имеется», — заявила прокуратура.

 (далей...)

Альтэрнатыва пакуль не ў законе

18 лютага Аляксандр Лукашэнка даў загад Савету бяспекі распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе.

Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў: «Многа з гэтай нагоды разнастайных інсінуацый. І хаця ў нас у рэспубліцы апроч тэрміновай службы ёсць служба ў рэзерве, яна ў адносінах да тэрміновай службы — ужо альтэрнатыўная, але, паколькі ёсць 50–60 чалавек штогод за прызыў, якія паводле сумлення, як яны трактуюць, то бок на глебе рэлігійнай, не могуць браць у рукі зброю, то прэзідэнт даручыў, у тым ліку і заканадаўча, аформіць і гэту катэгорыю асобаў».

 (далей...)

Альтэрнатыўная ваенная служба

Спампаваць аўдыёзапіс рэпартажа

Пытаньне альтэрнатыўнай ваеннай службы насьпявае ў Беларусі ўжо некалькі гадоў і яно насьпела настолькі, што А. Лукашэнка нарэшце даручыў распрацаваць закон аб праходжаньні такога віду службы.

Беларуская ваенная служба ў Беларусі падзяляецца на тэрміновую, кантрактную й службу ў рэзэрве. Іншая магчымасьць не прадугледжваецца. Тым больш альтэрнатыўная служба, якой усё часьцей дамагаюцца прызыўныя ў Беларусі. Права на гэтага віду службу запісана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з 1994 году. У 2000 годзе Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне „Аб некаторых пытаньнях рэалізацыі артыкулу 57 Канстытуцыі РБ”, якое наклала на парлямэнт краіны абавязак распрацаваць і зацьвердзіць адпаведны закон. Аднак дагэтуль няма выканаўчай інструкцыі.
У выніку ўжо некалькі беларусаў у прызыўным узросьце пакутуюць ад перасьледу ваенкамату. Пералічым некалькі прозьвішчаў: Яўген Якавенка, Андрэй Цянюта, Зьміцер Смык, Сямён Былінскі. Усе яны аштрафаны за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Сваё канстытуцыйнае права Яўген Якавенка імкнуўся удакладніць ва ўстановах найвышэйшага рангу.
Я. Якавенка: Я пісаў прэзыдэнту: „Ці маю я канстытуцыйнае права на альтэрнатыўную службу?” Я пісаў такое ж пытаньне міністру юстуцыі й старшыні Канстытуцыйнага суда. Адміністрацыя прэзыдэнта адказала, што мой ліст перанакіравалі ў Абласны ваенкамат, Абласны ваенкамат адказаў чарговай адпіскай, што служба не прадугледжана. Старшыня Канстытуцыйнага суду чамусьці яшчэ не адказаў. Міністар юстыцыі адказаў, што гэта не зусім іх кампэтэнцыя, але лічыць вартым даць тлумачэньне, і далі тую ж самую схему тлумачэньня. Справа ў тым, што яны не бяруць на сябе адказнасьці казаць „Не. Ты ня маеш права”. Яны адказваюць вельмі расплыўна: „Так, ёсьць Канстытуцыя, і цытуюць першую частку артыкула аб воінскім абавязку, дзе пішацца, што абарона Рэспублікі Беларусь – канстытуцыйны доўг, сьвяты абавязак, і г.д. Не цытуюць другой часткі, дзе напісана пра альтэрнатыўную службу.
— Па якой прычыне вы адмаўляецеся служыць у беларускай арміі?
Я. Якавенка: Я па перакананьнях пацыфіст. Я лічу, што ўсе войны, войска як такое, вядуцца ў інтарэсах пэўных колаў людзей. Яны вядуцца перш за ўсё за грошы, за рэсурсы, і я не хачу ўдзельнічаць у гэтай сыстэме, якая мне не падабаецца.
Дзьмітры Смык, сьведка Яговы, адмовіўся ад вайсковай службы па рэлігійных прычынах. Ён нават гатовы пайсьці за краты замест у армію. Іншыя рэлігійныя групы, напр., пратэстанты таксама не дазваляюць трымаць у руках зброю. Але ня ўсе адважацца супрацьстаяць ваенкамату.
Д. Смык: Наколькі я ведаю, усе іншыя рэлігійныя групы пагаджаюцца на іншыя віды войск. Служба, напрыклад, у танкавых, жалезнадарожных войсках, каму як сумленьне дазваляе. У ваенкамаце я быў не адзін. Былі хлопцы розных канфэсіяў. І многія пагадзіліся на службу ў войсках, дзе зброю ім не даюць у рукі, але прысягу яны прымаюць.
Ёсьць эўрапейскі й расейскі досьвед альтэрнатыўнай службы. У Расеі людзі служаць на нецікавых, мала прэстыжных працах. У Эўропе гэтае права можна рэалізаваць іншым чынам, напрыклад, валянтэрам на якім-небудзь мерапрыемстве так, каб было і карысна, і цікава.

Міхась Пашкевіч, які ўзначальвае грамадзянскую кампанію «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі», лічыць, што зараз у краіне паяўляецца магчымасьць з нуля рыхтаваць рэформу беларускай арміі, а альтэрнатыўная служба зьяўляецца крокам да прафэсійнага войска. Ён адзначае, што патрабаваньне альтэрнатыўнай службы ў Беларусі гэта пакуль адзінкавыя выпадкі, але гэта таму, што інфармацыя пра гэты від службы адсутнічае.
М. Пашкевіч: Калі мы возьмем за прыклад нямецкую мадэль альтэрнатыўнай службы, то мы атрымаем, па-першае, добры прыклад сацыялізацыі беларускай моладзі – уцягненьне яе ў сацыяльнаадказныя праекты. У нас зьявілася цудоўная магчымасьць прапанаваць нешта пазытыўнае. Вельмі важна, каб дзяржаўныя чыноўнікі й прадстаўнікі Савету бясьпекі ўключылі прадстаўнікоў грамадзкасьці ў камісію па распрацоўцы гэтага законапраекту. Мы цудоўна ведаем досьвед Расеі й Летувы, дзе з альтэрнатыўнай службы зрабілі проста пугала для маладых людзей, нібыта гэта толькі праца ў шпіталях са старымі людзьмі. А ёсьць і нямецкі, і швэйцарскі досьвед, дзе альтэрнатыўная служба значна шырэй і, насамрэч, яна дае людзям магчымасьць рэалізаваць свае здольнасьці, таленты, пры гэтым аддаючы абавязак радзіме.
А пакуль, рашэньне аб вызваленьні на законных падставах ад службы можа прымаць прэзыдэнт. Паводле словаў дзяржсакратара Рады бясьпекі Леаніда Мальцава, 50—60 чалавек штогод атрымліваюць адтэрміноўкі па сваіх рэлігійных перакананьнях.
Яланта Сьмялоўская,
Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Закон аб альтэрнатыўнай службе будзе. Але які?

19.02.2010 06:09  Юлія Рымашэўская

18 лютага Аляксандар Лукашэнка даручыў распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе. Даручэньне адрасаванае Дзяржсакратару Савета бясьпекі Леаніду Мальцаву.

Леанід Мальцаў

Паводле дзяржсакратара Рады бясьпекі Леаніда Мальцава (на здымку), штогод з просьбамі замяніць тэрміновую службу на альтэрнатыўную зьвяртаецца 50-60 чалавек:

“Многа з гэтай нагоды разнастайных інсынуацый. І, хаця ў нас у рэспубліцы апроч тэрміновай службы ёсьць служба ў рэзэрве, яна ў адносінах да тэрміновай службы – ужо альтэрнатыўная. Але, паколькі ёсьць 50-60 чалавек штогод за прызыў, якія паводле сумленьня, як яны трактуюць, то бок на глебе рэлігійнай, ня могуць браць у рукі зброю, то Прэзыдэнт даручыў, у тым ліку і заканадаўча, аформіць і гэтую катэгорыю асобаў”.

 (далей...)

Андрусь Цянюта патрабуе альтэрнатыўнай службы

10.12.2009 14:06  Радыё Свабода

Сёньня калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суду па скарзе палітычнага прызыўніка Андруся Цянюты абавязала суд Савецкага раёну разгледзець ягоныя прэтэнзіі да гарадзкога ваенкамату. Апошні ня даў спадару Цянюту магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу.

Андрусь Цянюта

Самога Андруся Цянюты на судзе не было. Ад верасьня ён служыць у полацкай вайсковай частцы № 49510.

Прысутны на судзе каардынатар кампаніі “Альтэрнатыўная (грамадзянская) служба” Міхась Пашкевіч паведаміў нашаму радыё: 

 (далей...)

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый