Маеш праблему - накатай цялегу

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) зьяўляецца адной з найстарэйшых моладзевых арганізацый Беларусі.

МІСІЯ ЗБСу – выхаваньне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Мэтамі арганізацыі зьяўляюцца падвышэньне грамадзкай актыўнасьці, інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню студэнтаў, пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі і навукі, абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў, рэфармаваньне сыстэмы адукацыі, скіраванае на падвышэньне ўзроўню і эфэктыўнасьці навучаньня.

На працягу ўсяго існаваньня прыярытэтнымі накірункамі дзейнасьці ЗБСу былі культурніцкі і адукацыйны. Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў арганізоўвала канцэрты, сустрэчы з творцамі, літаратурныя вечарыны. Таксама ЗБС надаваў вялікую ўвагу нефармальнай адукацыі, арганізоваў навучаньні ў разнастайных галінах — ад курсаў сьпеваў да міжнародных сэмінараў, прысьвечаных Балонскаму працэсу.

Найвышэйшы кіраўнічы ворган ЗБС — Зьезд, які склікаецца не радзей за адзін раз на 2 гады. Паміж Зьездамі дзейнасьцю ЗБС кіруе і ажыцьцяўляе каардынацыю Рада ЗБС.

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў стваралася як антыкамуністычная моладзевая арганізацыя. ЗБС паўстаў напрыканцы 80-ых гадоў як вынік працы нефармальных студэнцкіх груп, якія існавалі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, мэдыцынскім і пэдагагічным інстытутах. Ад пачатку свайго існаваньня ЗБС прымаў актыўны ўдзел у штодзённым жыцьці студэнтаў, арганізоўваў кампаніі супраць ідэалягізацыі адукацыі, акцыі пратэсту супраць вывучэньня гісторыі камуністычнай партыі ў якасьці абавязковага прадмету. З 1989 года арганізацыя выдавала газэту “Студэнцкая Думка”, якая потым ператварылася ў часопіс і ў 1999 годзе стала незалежным выданьнем. У 1992 годзе ЗБС быў афіцыйна  зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як “Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў”. Васьміпраменная зорка сталася афіцыйным сымбалем арганізацыі.

Неўзабаве пасьля рэгістрацыі ЗБС зладзіў канфэрэнцыю “Нацыянальная вышэйшая адукацыя ў Беларусі” і сьвяткаваньне 50-х угодкаў “Беларускага Саюзу Моладзі”. У першай палове 90-ых у межах культурнай і адукацыйнай дзейнасьці арганізацыяй былі выдадзеныя 4 кішэнных слоўнікі і мэтадалягічная літаратура для мэдыцынскага інстытуту, альбомы беларускіх рок-гуртоў і бардаў. Таксама ЗБС аказваў падтрымку беларускім пісьменнікам у выданьні кніг. У кастрычніку 1994 году ЗБС арганізаваў сустрэчу маладых беларусаў сьвету, на якой прысутнічалі прадстаўнікі болей чым дзесяці краінаў.

У 2000- 2002 гадах ЗБС рэалізаваў сумесна з LSvB (галяндзкім зьвязам студэнтаў) праект, накіраваны на стварэньне, разьвіцьцё і ўмацаваньне студэнцкага самакіраваньня ў ВНУ Беларусі.

3 сьнежня 2001 году рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ЗБС быў пазбаўлены рэгістрацыі фактычна за актыўнае правядзеньне кампаніяў па сацыяльных праблемах студэнтаў (прымусовае разьмеркаваньне, малыя стыпэндыі, старыя падручнікі, недахоп інтэрнатаў ды інш.) і мабілізацыйнай кампаніі “Выбірай!”, якая заклікала грамадзян Беларусі галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах. Суд не зьвярнуў увагу ні на адсутнасьць юрыдычна абгрунтаваных аргумантаў з боку Міністэрства юстыцыі, ні на заявы ў падтрымку ЗБС больш за 30 эўрапэйскіх студэнцкіх праваабарончых арганізацыяў.

У 2002—2004 гадах ЗБС рэалізоўваў праект “Адкрыты студэнцкі форум. Думкі ўслых”, у выніку якога была распрацавана “Дэклярацыя правоў студэнтаў Беларусі”. Дакумант  распрацоўваўся студэнтамі розных ВНУ Беларусі падчас студэнцкіх форумаў, якія адбыліся ва ўсіх буйных гарадох краіны. Студэнты абмяркоўвалі мэханізмы абароны правоў студэнтаў, атрымлівалі парады ад юрыстаў, дасьведчаных у гэтай галіне, дыскутавалі, якімі мусяць быць правы беларускіх студэнтаў.

ЗБС быў ініцыятарам акцыі “Хочам вучыцца па-беларуску!”, якая праходзіла ў 2005—2006 гадох.

У 2006 годзе ЗБС сумесна з Беларускім Хельсінскім Камітэтам праводзіў кампанію “Ільготы кожны дзень”, у межах якой зьбіраліся подпісы за ўвядзеньне ільготнага праезду для студэнтаў на працягу ўсяго каляндарнага году. У 2007 годзе, калі было абвешчана пра скаваньне ільготаў на праезд, ЗБС разам зь іншымі моладзевымі арганізацыямі ўдзельнічаў у пратэстах супраць адмены льгот.

ЗБС уваходзіць ў Асамблею няўрадавых дэмакратычных арганізацый, якая аб’ядноўвае прадэмакратычныя беларускія NGO, а таксама зьяўляецца сябрам Нацыянальнай рады беларускіх моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднанняў “РАДА”.

Добрай ЗБСаўскай традыцыяй стала правядзеньне летнікаў і краязнаўчых вандровак.

ЗБС не зьяўляецца палітычнай арганізацыяй, аднак сябры ЗБС маюць права вольна выказваць свае палітычныя погляды.

На сенняшні дзень ЗБС аб’ядноўвае тых людзей, якія сэрцам любяць сваю краіну!

Звязацца з Задзіночаньнем Беларускіх Студэнтаў

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

ulad_vialichka_sm

Грамадзянская супольнасць: тыя, каму «не ўсё роўна» альбо «грантасосы» і «пятая калона», якая заклікае да санцый і ізаляцыі?

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • pasla-vucoby-u-sew-uzo-ne-strasna-nicoha

    Як беларусу без шкоды для здароўя скончыць магістратуру ў Варшаўскім універсітэце? Рэцэпты і парады!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex

  • msdmh_gosci

    Першыя і сапраўдныя сацыял-дэмакратычныя госці адбыліся. Якая розніца паміж «левымі», «правымі» і «цэнтрыстамі», чаму Katy Perry спявае пра Маркса і якая садавіна самая крэатыўная? Незвычайныя гульні, конкурсы, неверагодныя адказы і фота далей.

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex