Амніставаны Міхаіл Пашкевіч
11 чэрвеня ў другой палове дня лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч быў азнаёмлены з пастановай пракурора Бярозаўскага раёну пра тое, што да яго прымяняецца амністыя.
У красавіку 2008 году Міхаіл Пашкевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі ў рамках «Працэсу чатырнаццаці». Спачатку пакаранне адбываў у Мінску, але апошнія два месяцы быў вымушаны з’ехаць у Бярозу да бацькоў.
Агулам Пашкевіч вытрымаў амаль дзесяць месяцаў «хатняй хіміі». Амністыя была прымененая, бо хлопец адбыў больш за траціну пакарання, і артыкул, па якім ён быў асуджаны, не ўваходзіць у лік небяспечных.
Міхаіл Пашкевіч — першы фігурант справы, які датэрмінова амніставаны. Бліжэйшым часам чакаецца, што амністыя будзе прымененая да Алеся Чарнышова і Алеся Стральцова.
Спасылкi па тэме:
“Маладыя дэмакраты” агітуюць за альтэрнатыўную службу
МХСС "МД" не зарэгістравалі
Первого июля Верховный суд рассмотрит жалобу на отказ в регистрации «Молодых демократов»
"Маладыя дэмакраты" супраць смяротнага пакарання
Міліцыя супраць распаўсюджвання легальнай газеты «Народная Воля»

Абмеркаванне:
Пакiнуць каментар