Моладзевае грамадскае аб’яднанне „Гісторыка“

Місія:
Базуючыся на любові да Радзімы, павазе да мінулага і гісторыка-культурнай спадчыны моладзевае грамадскае аб’яднанне „Гісторыка“ імкнецца да фармавання і развіцця беларускай нацыянальнай тоеснасці і культуры гістарычнай памяці ў моладзі Беларусі, а таксама ў іншых мэтавых групах, дзеля будучыні беларускай нацыі.
Пра арганізацыю:
Першапачаткова МГА „Гісторыка“ было заснаванае студэнтамі гістфака БДУ для таго, каб сумесна займацца вывучэннем гісторыі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце і папулярызаваць свае навуковыя дасягненні. Пазней да МГА „Гісторыка“ далучыліся студэнты іншых спецыяльнасцяў, што актыўна цікавяцца гісторыяй.
Сёння МГА „Гісторыка“ — арганізацыя з 10-гатовым стажам працы ў трох асноўных накірунках, што адлюстраваныя ў Статуце арганізацыі:
- даследаванні гісторыі Беларусі,
- папулярызацыя ведаў у галіне гісторыі сярод дзяцей і моладзі,
- спрыянне захаванню гісторыка-культурнай спадчыны.












