Мае сэнс: стань лотам – дапамажы дзецям
Рэдактар: Насця | 14.05.2012 a 8:30
Як можна дапамагаць дзецям, ходзячы па свіданках? Як правільна выстаўляць сябе на аўкцыён, каб цябе купілі за дорага? У чым сакрэт поспеха дабрачыннага аўкцыёна maesens.by? Усё гэта абмеркавалі з Алегам Жаркоўскім, актыўным удзельнікам праекта. (далей...)
Цэтлікі: дабрачыннасць, Мае сэнс, моладзь
Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe (аўдыё)
Рэдактар: Міхась | 20.04.2012 a 19:04
Праваабарончы падкаст прысвечаны чэхаславацкаму гурту The Plastic People of the Universe. Арышт яго удзельнікаў справакаваў абвяшчэнне “Хартыі’77” – маніфеста чэхаславацкіх дысідэнтаў, які крытыкаваў урад краіны за парушэнні правоў чалавека. (далей...)
Цэтлікі: моладзь, музыка, правы чалавека
Смачная выстава мастачкі Ганны Сілівончык “Зачынена на абед”
Рэдактар: Насця | 26.03.2012 a 22:09
З-17 красавка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» пройдзе выстава Ганны Сілівончык "Зачынена на абед”. Спакуслівыя летуценні, яскравыя фантазіі і насычаныя вітамінамі фарбы – гэта ўсё пра творчасць Ганны. Спяшайцеся пачаставацца. Бясплатна! (далей...)
Цэтлікі: бясплатна, выстава, мастацтва, Сілівончык
«Рок-салідарнасць» абвяшчае творчы конкурс “White strikes” для падтрымкі забароненых музыкаў
Рэдактар: Насця | 21.03.2012 a 22:07
Мэта конкурсу — падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў, якія карыстаюцца “чорнымі спісамі”. Прымаюцца любыя формы творчасці з ядроным гумарком і без абраз. Дэд-лайн 1.04. (далей...)
Цэтлікі: конкурс, музыка, Рок-салідарнасць
Месяц шведскай літаратуры пройдзе ў лютым у Мінску
Рэдактар: Міхась | 2.02.2012 a 14:40
Месяц шведскай літаратуры пройдзе ў лютым у мінскай кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску. На працягу лютага ў кнігарні чытачоў чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў. (далей...)
Цэтлікі: літаратура, Швецыя
Апантаныя мастацтвам: месца творчай свабоды ў Мінску
Рэдактар: Міхась | 1.02.2012 a 13:17
Гэта месца, куды Вы можаце прыйсці кожны дзень і трапіць на выставу, круглы стол ці канферэнцыю па сучасным мастацтве Беларусі. (далей...)
Цэтлікі: Апантаныя, культура, мастацтва, моладзь
Сапраўдныя беларускія рэканструктары: хто яны і на што гатовы
Рэдактар: Міхась | 31.01.2012 a 14:13
Вы ведалі, што ў Беларусі існуе сапраўдны сярэднявечны рыцарскі замак з тавернай, рысталішчам, шатрамі і высакароднымі рыцарамі? Ягоныя стваральнікі – прадстаўнікі аднаго з буйнейшых клубаў рэканструкцыі на Беларусі – сёння ў нас у гасцях. (далей...)
Цэтлікі: гісторыя, моладзь, рэканструкцыя
Мульт-фэст на тэму свабоды прайшоў у Берасці (відэа)
Рэдактар: Міхась | 23.01.2012 a 11:34
У суботу 21 студзеня Агенцтва рэгісянальнага развіцця “Дзедзіч” ладзіла паказ беларускіх мультфільмаў на тэму свабоды. Фэст адбыўся ў рамках традыцыйных ужо кінапраглядаў у “Дзедзічы”, што адбываюцца кожную суботу. (далей...)
Гарадская гульня «ОТрыв»: сакрэты поспеха ад стваральніка
Рэдактар: Міхась | 25.11.2011 a 15:09
Мінск па праву лічыцца сталіцай гарадскіх гульняў. «СХватка», «Encounter», «Пошук», «ОТрыв» зарадзіліся менавіта тут. Апошнім часам вялікую папулярнасць набыў праект па гарадскому арыентаванню, гульня-праваднік «ОТрыв». Яго стваральнік Лёша (Alex Zoom) расказаў Альтэрнатыўнай моладзевай платформе пра тое, адкуль узялася ідэя гарадскога арыентавання ў Мінску, як правільна «зразаць» і ў чым сакрэт пераможцаў гульні. (далей...)
Цэтлікі: "Отрыв", гарадская гульня, моладзь
Самвыдат у Савецкім Саюзе і незалежнай Беларусі: нататкі
Рэдактар: Міхась | 23.11.2011 a 18:46
Кватэрнік – не адзінае, што нам пакінуў Савецкі Саюз. Атрыбутыкай асяродку тых, хто не адносіўся станоўча ці проста не адносіўся да Кампартыі, быў і самвыдат – самаробны часопіс – сродак распаўсюду незалежных тэкстаў і ідэяў. Пра сваё бачанне самвыдату Альтэрнатыўнай Моладзевай Платформе сёння распавядзе Кацярына, аўтар зіна Clinamina. (далей...)
Цэтлікі: D.I.Y., культура, самвыдат, СССР
Як узнік і дзейнічае беларускі рух на гістфаку БДУ
Рэдактар: Міхась | 22.11.2011 a 14:42
Таварыства беларускай мовы з’яўляецца адной з найстарэйшых недзяржаўных арганізацый Беларусі: яно было заснавана ў 1989 годзе, калі яшчэ не існавала незалежнай Рэспублікі Беларусь. Цікава, але факт – арганізацыя не проста існуе, але і актыўна працуе з беларускай моладдзю. З адной з моладзевых суполак ТБМ мы пазнаёмімся сёння.
Цэтлікі: БДУ, Варта, культура, моладзевыя арганізацыі, моладзь, студэнты, ТБМ
Сheesecake Yammi Stand Up Show: Stand Up па-беларуску
Рэдактар: Міхась | 15.11.2011 a 18:02
14 лістапада ў БДЭУ прайшоў свежы канцэрт «Сheesecake Yammi Stand Up Show». Пад шумок пра новы гумарыстычны накірунак stand-up «Альтэрнатыўная моладзевая платформа» пагутарыла з яго піянерамі і адчайнымі папулярызатарамі ў Беларусі: вядомымі ігракамі ў КВЗ, рэзідэнтамі Comedy Club Славам Камісаранка, Сашам Сабалеўскім і Максімам Канавалам. Як рыхтавацца да імправізацыі, не рубіць бабло і стварыць сваё шоу з нуля чытайце ў артыкуле. (далей...)
Цэтлікі: гумар, культура, моладзь, студэнты
«Вежа Міру» запрашае маладых беларускіх талентаў выйсці з творчага падзямелля
Рэдактар: Міхась | 14.11.2011 a 17:25
Пакінуўшы халодны лютаўскі вечар за дзвярамі, я ўваходжу ў цёплы і светлы дом-музей Багдановіча. Сёння тут канцэрт акустычнай музыкі і хоць прадстаўленыя гурты невядомыя шырокай публіцы, людзей у холе ўжо багата. Сёння Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа распавядзе, як маладым беларускім талентам выйсці на шырокую публіку, што для гэтага трэба зрабіць і да каго звярнуцца за парадай. (далей...)
Цэтлікі: Вежа міру, культура, моладзь, творчасць

















