Маеш праблему - накатай цялегу

АдукацыйныяАрганізацыіНавіны

З'явіўся фільм пра гарадзенскі «Універсітэт Залатога Веку»

Рэдактар: Міхась | 10.07.2011 a 9:33

Удзельнікамі гэтай праграмы з'яўляюцца гарадзенцы ва ўзросце ад 50 да 85 год. Фільм распавядае пра агульныя заняткі і секцыі, якія працавалі сёлета ў межах «Універсітэту Залатога Веку», уражанні ўдзельнікаў гэтай праграмы. «Універсітэт Залатога Веку» быў створаны ў Гродне сябрамі грамадскага аб’яднання „Цэнтр «Трэці сектар»“ вясной 2010 г. (далей...)

Цэтлікі:


17 красавіка 2010 г. ў трэці раз пройдзе Міжнародны Моладзевы Інфармацыйны Дзень

Рэдактар: Алесь | 17.04.2010 a 12:55

17 красавіка 2010 г. ў трэці раз пройдзе Міжнародны Моладзевы Інфармацыйны Дзень

Ініцыятыва правядзення належыць Еўрапейскай моладзевай інфармацыйна-кансультацыйнай агенцыі ERYICA, некамерцыйнай арганізацыі, створанай 17-га красавіка 1986 г.

Цяпер ERYICA аб'ядноўвае больш за 30 арганізацый з 25 краін, у лік якіх уваходзіць і Беларусь. Каля 8-мі тысяч інфармацыйных цэнтраў імкнуцца задаволіць самыя розныя інфармацыйныя запатрабаванні маладых людзей. Юрыдычныя і псіхалагічныя кансультацыі, інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання, атрыманні і працягу адукацыі, міжнародных абменах — вось далёка не поўны пералік. (далей...)

Цэтлікі:


Нельзя молчать!

Рэдактар: Алесь | 19.03.2010 a 18:34

Общеевропейская акция солидарности с демократической оппозицией Беларуси прошла 18 марта в десятках городов.

Акцию под лозунгом «Дайте голос народу Беларуси! » организовала организация «Молодые федералисты Европы». К ним присоединились те, кто обеспокоен ситуацией со свободой слова в Беларуси. (далей...)

Цэтлікі: ,


Акцыя “Дайце голас людзям Беларусі”

Рэдактар: Алесь | 18.03.2010 a 14:58

JEF

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх партнэры праводзяць сёньня ў розных гарадох сьвету чарговую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”. Акцыя прымеркаваная да чацьвертай гадавіны “спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”.

Паводле традыцыі, якой ужо чатыры гады, маладыя фэдэралісты сымбалічна завяжуць рот знакамітым гарадзкім статуям. Такім чынам яны хочуць нагадаць сваім суайчыньнікам, што жыхары эўрапейскай краіны Беларусь, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сытуацыі ўвесь час.

 (далей...)

Цэтлікі:


JEF нагадаюць сьвету пра нелегітымную перамогу Лукашэнкі

Рэдактар: Алесь | 17.03.2010 a 15:20

17.03.2010 11:16 Радыё Свабода

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх шматлікія партнэры правядуць у розных гарадах сьвету чарговую пан’эўрапейскую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”.

JEFАкцыя пройдзе 18 сакавіка і будзе прымеркаваная да чацьвёртай гадавіны “спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”.

Актывісты JEF па традыцыі сымбалічна завяжуць рот знакамітым гарадзкім статуям, каб нагадаць сваім суайчыньнікам пра вымушанае маўчаньне жыхароў Беларусі. Паводле “Маладых эўрапейскіх фэдэралістаў”, жыхары краіны, якой кіруе аўтакрат Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сытуацыі ўвесь час.

 (далей...)

Цэтлікі:


“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” завяжуць раты статуям

Рэдактар: Алесь | 2.03.2010 a 22:45

02.03.2010 14:11 Іна Студзінская

18 сакавіка «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць адмысловую акцыю «Вольная Беларусь». У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ня менш як у 120 гарадах па ўсёй Эўропе. Сёлета «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» зноў прапануюць завязаць рот статуям на знак салідарнасьці зь Беларусьсю.
Прэзыдэнт JEF-Europe Філіп Адрыянсэн тлумачыць: «Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Эўропы і неадназначны падыход Эўразьвязу да недэмакратычнага рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сымбалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго сьвету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сытуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень. JEF-Europe патрабуе ад Эўразьвязу выкананьня канкрэтных абавязацельстваў у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзянаў. Калі сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца, Эўрасаюз павінен паўторна ўвесьці візавыя абмежаваньні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненьне санкцый і працягнуць ужываньне абмежавальных захадаў, кшталту замарожваньня актываў».

 (далей...)

Цэтлікі:


  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый