Беларускія моладзевыя арганізацыі
Беларускія моладзевыя арганізацыі, недзяржаўныя арганізацыі (НДА), грамадскія аб’яднанні, неўрадавыя альбо некамерцыйныя арганізацыі (НКА) – усе гэта назвы аднаго и таго ж: грамадскай дзейнасці звычайных людзей, абъяднаных агульнай мэтай.
Моладзевыя арганізацыі – гэта хлопцы і дзяўчаты, якія аб’ядноўваюцца для … Для чаго заўгодна! Для рашэння сваіх праблемаў і праблемаў свайго грамадства, для адстойвання інтарэсаў, для добрага адпачынку, для рэалізацыі сваіх ідэяў у самых розных галінах і напрамках!
Вы хочацце змяніць жыцце да лепшага, жыць асэнсавана і свядома, знайсці аднадумцаў і паплечнікаў… Вам не падабаецца прымусовая актыўнасць і “пратакольныя” мерапрыемствы, якія вам прапануюць афіцыйныя моладзевыя структуры? Значыць вам сюды, у яркі разнастайны свет Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі. Тут вы можаце знайсці інфармацыю пра моладзевыя арганізацыі самага рознага кірунку, іхнія кантакты, навіны, далучыцца да іх дзейнасці.
А таксама ДАДАЦЬ СВАЮ АРГАНІЗАЦЫЮ ў гэты каталог, калі вы і вашыя сябры падзяляеце прынцыпы і каштоўнасці АЛЬТЭРНАТЫЎНАЙ МОЛАДЗЕВАЙ ПЛАТФОРМЫ









