Маеш праблему - накатай цялегу

Яўрэйскім шляхам – экскурсія з Іванам Сацукевічам 18 сакавіка ў Мінску (была перанесена)

Дзе знаходзяцца былыя мінскія сінагогі і што ў іх месціцца зараз, дзе ў Мінску Яўрэйская вуліца і чаму яна так называецца? А таксама гісторыя жыцця і трагічная смерць тэатральнага акцёра і грамадскага дзеяча Саламона Міхоэлса. (далей...)

«Гісторыка» запрашае на суботнія танцы з этнахарэографам Сяргеем Выскваркам

Беларускі трохкрок, танцы Любаншчыны, а таксама старадаўні этыкет і манера выканання танцаў – 17 сакавіка ў Мінску ад вядомага этнахарэографа і кіраўніка Любанскага ўзорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» Сяргея Выскваркі. (далей...)

Яўрэйскім шляхам – новая экскурсія з Іванам Сацукевічам 4 сакавіка ў Мінску

Дзе знаходзяцца былыя мінскія сінагогі і што ў іх месціцца зараз, дзе ў Мінску Яўрэйская вуліца і чаму яна так называецца? А таксама гісторыя жыцця і трагічная смерць тэатральнага акцёра і грамадскага дзеяча Саламона Міхоэлса. (далей...)

18 лютага — экскурсія з Іванам Сацукевічам па Траецкай гары

Экскурсія па раёне знакамітага Траецкага прадмесця. Збор запланаваны а 9-ай гадзіне 18 лютага (субота) ля выхаду са станцыі метро Няміга (выхад у бок Свята-Духавага сабору і плошчы Свабоды). Тэлефон для даведак: +375297610794 (Кірыла). (далей...)

Экскурсія па Трактаразаводскім пасёлку Мінска з Іванам Сацукевічам 11 лютага

Трактаразаводскі пасёлак Мінска захаваў дзіўную атмасферу горада канца 1940-х–пачатку 1950-х. Экскурсія пачнецца 11 лютага а 9-й гадзіне. Далей спіс экскурсій з Іванам Сацукевічам на люты-красавік 2012. (далей...)

«Гісторыка» запрашае на шляхецкі салон 4 лютага ў Дом Ваньковічаў

Найяснейшыя пані і панове! Маем запрасіць вас на салон да панны Вальжыны,  што ў Дому Ваньковічаў адбыцца мусіць дня 4-га месяца лютага гадзіне а 16-й. (далей...)

Моладзевая арганізацыя «Гісторыка» запрашае прайсці «шляхамі кантрабандыстаў»

Удзельнікі падарожжа паблукаюць колішнімі шляхамі кантрабандыстаў і бліжэй пазнаёмяцца з шэрагам мястэчак уздоўж мяжы 1921—1939 гг. А вядучы экскурсіі – Іван Іванавіч Сацукевіч – раскажа 28 студзеня цікавую гісторыю, факты і сведчанні. (далей...)

Моладзь ратуе кальварыйскія магілы (фота, відэа)

7 студзеня на менскіх Кальварыйскіх могілках моладзевыя актывісты прыбіралі старыя магілы, аб магчымым зносе якіх папярэдзіла адміністрацыя «Спэцкамбінату», адказная за гарадзкія могілкі. (далей...)

Грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» запрашае ў вандроўку да Янкі Купалы і Тамаша Зана

Чарговае падарожжа ад Маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Гісторыка» ў межах кампаніі «Будзьма! »: шчыра запрашаем у нядзелю 20 лістапада “Да Янкі Купалы і Тамаша Зана”. Выезд з Віцебску 20 лістапада раніцай.

 (далей...)

Лялечны майстар-клас ад МГА «Гісторыка»

МГА «Гісторыка» запрашае на майстар-клас па вырабу традыцыйнай беларускай лялькі 22 кастрычніка ў 14:00 у Мінску. Пад кіраўніцтвам гарадзенскай майстаркі Вольгі Камягінай удзельнікі майстар-класу будуць ствараць Ляльку Рабінку. Пэўна, лішне казаць, што акрамя ручной працы нас чакае цікавы расповед пра традыцыйныя беларускія лялькі і добрая сяброўская кампанія:)!

 (далей...)

29 верасня — экскурсія «Мінск на зломе эпох: 1905—1919 гг.»

У верасні-кастрычніку ў Мінску адбудуцца паўторы найбольш папулярных эскурсій «Фэсту экскурсаводаў» . Першая з іх, па Кальварыйскіх могілках, ужо адбылася, а на бягучым тыдні «выступіць на біс» мусіць «Мінск на зломе эпох», што адбудзецца 29 верасня. Экскурсавод Андрэй Унучак будзе чакаць сваіх экскурсантаў у 18.30 на вул. Кірава каля «Брамы горада» (вежа з гадзіннікам).

 (далей...)

Моладзевае аб'яднанне «Гісторыка» зладзіла талаку ў старажытнай вёсцы Уселюб

15-20 жніўня ў вёсцы Уселюб Наваградскага раёна МГА «Гісторыка» зладзіла сяброўскі летнік. Гэта ўжо не першы летнік на рахунку«Гісторыкі» ва Уселюбе. Упершыню сябры арганізацыі наведалі вёску мінулым летам, тады праследавалася цэль прыбрацца ў капліцы графаў О’Руркаў і ў выніку тытанічнай працы гэтая цэль была цалкам дасягнута. На гэты ж раз, пільны позірк гісторыкаўцаў быў накіраваны на могілкі, якія знаходзіліся ў жахлівым занядбалым стане.

 (далей...)

Падарожжа па «Слонімскай зямлі» адбудзецца 30 ліпеня

Вы маеце магчымасць адкрыць для сябе Слонімшчыну — край цудатворнай каменнай іконы Маці Божай, дзяцінства Міхала Клеафаса Агінскага, знакамітага тэатра на вадзе (які, дарэчы, у тым-сім выглядзе жадаюць аднавіць), старажытных курганоў і нязлічаных манетных скарбаў. Так што самы час завітаць сюды!  МГА „Гісторыка“ ды кампанія "Будзьма! " запрашаюць у «ПА СЛОНІМСКАЙ ЗЯМЛІ», што мае адбыцца 30 ЛІПЕНЯ 2011 г. (далей...)

Конкурс исторического фотоколлажа «Исчезающее наследие»


Конкурс  «Исчезающее наследие Беларуси», посвящен архитектурным памятникам Беларуси, которые в самом ближайшем будущем могут окончательно исчезнуть. Организаторы: портал TIO.BY, общественное объединение «Белорусский комитет ICOMOS», молодежное общественное объединение «Гісторыка».

 (далей...)

Адкуль бяруцца прэзідэнты?

Напярэдадні  выбараў на гэтае пытанне нам адказалі сапраўдныя моладзевыя і палітычныя лідэры Беларусі.

 (далей...)

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый