Маеш праблему - накатай цялегу

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае конкурс сайтаў і інтэрнэт-кампаній «Будзь у Трэцім! »

Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі па добрай волі робяць добрыя справы на карысць іншых людзей. Робяць не дзеля ўлады, не дзеля грошай. Такімі людзьмі багатая і наша Гарадзеншчына. Гэтыя людзі заслугоўваюць таго, каб пра іх ведалі! Падача заявак да 12 жніўня 2011 года ўключна. (далей...)

З'явіўся фільм пра гарадзенскі «Універсітэт Залатога Веку»

Удзельнікамі гэтай праграмы з'яўляюцца гарадзенцы ва ўзросце ад 50 да 85 год. Фільм распавядае пра агульныя заняткі і секцыі, якія працавалі сёлета ў межах «Універсітэту Залатога Веку», уражанні ўдзельнікаў гэтай праграмы. «Універсітэт Залатога Веку» быў створаны ў Гродне сябрамі грамадскага аб’яднання „Цэнтр «Трэці сектар»“ вясной 2010 г. (далей...)

Твой журналісцкі стыль

21–23 траўня 2010 г. у Гродна збяруцца маладыя журналісты з усёй Беларусі, каб узяць удзел у фестывалі «Твой стыль», арганізатарамі якога выступаюць ГА Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна) і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».  У праграме фестывалю — майстар-класы, якія будуць весці знакамітыя вопытныя беларускія журналісты, (далей...)

КОНКУРС ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ “ТВОЙ СТЫЛЬ”

Трэці Сектар

Грамадскае аб’яднанне

“Цэнтр “Трэці Сектар”

(Гродна)

БАЖ

Грамадскае аб’яднанне

“Беларуская асацыяцыя журналістаў”

(Мінск)

абвяшчаюць

КОНКУРС ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ
“ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі. (далей...)

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый