Моладзь жадае ведаць
Недзяржаўныя моладзевыя структуры жадаюць узяць удзел у абмеркаванні законапраекта «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», які паступіў у парламент. Пра гэта лідэры розных недзяржаўных моладзевых структур заявілі падчас «круглага стала», які адбыўся ў Мінску ў мінулыя выходныя. Арганізатарам мерапрыемства выступіла моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты», а ўдзельнікамі былі прадстаўнікі арганізацый «Малады фронт», «Моладзь БНФ», ЛКСМБ, «Ініцыятыва», «Задзіночанне беларускіх студэнтаў», «Маладая Беларусь», Студэнцкая Рада, «Еўрапейскі моладзевы парламент», а таксама сябры Беларускага Хельсінскага камітэта. (далей...)












