Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” абвяшчае чарговы конкурс “Беларускі Настаўнік году”. У ім могуць прыняць удзел пэдагогі ўсіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня менш за тры гады.
На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (у даданым файле"anketa_Bel_Nastaunik_2010.doc") арганізацыяй, установай, якія яго рэкамэндуюць, альбо запоўненая самім пэдагогам.
Анкеты трэба дасылаць на адрас tbskoly@tut.by. Тэлефон для даведак: 8029–7520821.
Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацьвярджаюць высокія вартасьці кандыдата. Пры неабходнасьці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Задачы конкурсу:
• маральная падтрымка беларускамоўных пэдагогаў адукацыйных установаў;
• прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў роднамоўнага выкладаньня й выхаваньня ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фармаваньне грамадзкай думкі аб прэстыжнасьці навучаньня па-беларуску;
• аб’яднаньне беларускамоўных пэдагогаў, спрыяньне іх супрацоўніцтву, абмену досьведам працы, арганізацыі супольных праектаў ды інш.
Крытэры вызначэньня пераможцаў конкурсу:
• выкладаньне па-беларуску дысцыпліны ці правядзеньне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафэсыяналізм і наватарства, творчасьць і навуковасьць;
• аўтарытэт сярод калегаў, бацькоўскай грамадзкасьці й навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазыцыя.
Усе вартыя кандыдаты будуць адзначаныя дыплёмамі ТБШ, асобна будуць уганараваныя тры пераможцы-ляўрэаты да летніх вакацыяў. Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпляманты ТБШ, акрамя пераможцаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 траўня 2010 году.
Паводле nastaunik.info