ДАПАМАЖЫ САБЕ САМ, АБО ВІТАЕМ ВАС НА САЙЦЕ АМП!
Альтэрнатыўная моладзевая платформа — гэта інтэрнэт-пляцоўка, скіраваная на маладых жыхароў Беларусі
— тых, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю
— умее альбо вучыцца думаць і аналізаваць
— хто бярэ адказнасць за сябе і свае жыцце, а таксама за лес сваей краіны і грамадства
— хто шукае магчымасці для самарэалізацыі ў нашай краіне і за яе межамі
— хто хоча жыць ярка і насычана, свядома і асэнсавана
— каму не падабаецца прымус і хлусня
— каму патрэбныя новыя кантакты і сябры, тусоўкі і проста добры адпачынак
Калі хоць адзін пункт пра цябе – далучайся да нас!
ampby.org - гэта супольнасць моладзевых арганізацый і ініцыятываў Беларусі, якія падзяляюць каштоўнасці Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі. Гэта прастора для тваей самарэалізацыі. Таму што менавіта грамадская дзейнасць з’яўляецца адзінай магчымасцю для маладога чалавека праявіць сябе ў якасці будучага лідэра. Моладзевыя ініцыятывы павінны з’яўляцца і развівацца. А малады чалавек сам фармуляваць свае інтарэсы, ствараць каманду, дабівацца пастаўленых мэтаў. Менавіта так з’яўляюцца ў краіне сапраўдныя лідэры: адукаваныя, дасведчыныя, якія карыстаюцца лепшым еўрапейскім досведам і будуюць сваю дзейнасць на дэмакратычных каштоўнасцях. І наш сайт дапаможа табе ў гэтым!
ampby.org - гэта шырокі спектр магчымасцяў для твайго ўдзелу, інфармавання, узаемадзеяння з моладзевымі арганізацыямі Беларусі. Мы сабралі на адной пляцоўцы навіны і кантакты моладзевых арганізацый самага рознага кірунку, спасылкі на самыя цікавыя моладзевыя інтэрнэт –праекты, а таксама інфармацыю аб інтарэсах моладзі, першасных праблемах і важных падзеях. Мы будзем казаць і аб тым, што адбываецца ў нашых суседзяў, у еўрапейскіх краінах. Ты скажаш, што гэта нас пакуль не закранае. Але гэта здарыцца, так альбо інакш. І наш сайт дапаможа ў гэтым!
ampby.org - гэта пляцоўка для абмену інфармацыяй, для кантактаў моладзевых ініцыятываў і проста актыўных маладых грамадзянаў Беларусі, здольных пастаяць за свае грамадзянскія правы. Мы можам сустрэцца ў віртуальнай прасторы, задаць пытанні, знайсці шляхі рашэнняў. Гэта магчымасць дэбатаў і адкрытага абмеркавання. І наш сайт дапаможа ў гэтым!
ampby.org - гэта НАЦЫЯНАЛЬНАЯ моладзевая прастора. Мы жадаем дапамагчы табе усведоміць, што мы беларусы, са сваей унікальнай гісторыяй, культурай, высокай самасвядомасцю. Афіцыйная мова нашага рэсурса- беларуская. Побач з намі – вялізарныя патокі еўрапейскіх тэхналогій. Калі прыйдзе час (а ён абавязкова прыйдзе!), трэба, каб маладыя беларусы змаглі імгненна ўвайсці ў гэтыя патокі, занесці самабытную часцінку беларускасці ў еўрапейскі кантэкст і не згубіцца ў ім. І наш сайт дапаможа ў гэтым!
ampby.org - гэта шматлікія магчымасці для ўдзелу ў еўрапейскім моладзевым жыцці: мы сабралі для цябе інфармацыю аб самых цікавых і актуальных мерапрыемствах, акцыях, курсах, стажыроўках для моладзі за мяжой, аб тым, што такое Альтэрнатыўная моладзевая палітыка ў еўрапейскім кантэксце. За нейкія трыста кіламетраў ад нас моладзь мае вялізныя перспектывы. Мы бачым цябе, маладога беларуса, паўнапраўным еўрапейцам і хочам кампенсаваць гэты недахоп інфармацыі. Наш сайт дапаможа табе ў гэтым!
ampby.org - гэта АЛЬТЭРНАТЫВА для цябе! Сення мы прапануем замест прымусу – ініцыятыву і дабраахвотнасць удзелу, замест хлусні – аб’ектыўную моладзевую інфармацыю і адкрытасць, замест абмежавага выбару – спектр магчымасцяў і самавызначэнне. Малады чалавек павінен рабіць усвядомлены выбар. Наш сайт дапаможа табе ў гэтым!
Вядома, мы не бярэм на сябе рашэнне ўсіх праблемаў моладзі, у гэтым полі мы закранаем толькі адзін суб'ект — гэта моладзевыя ініцыятывы і арганізацыі. Але калі мы зможам ім дапамагчы, калі новыя арганізацыі будуць з'яўляцца — то гэта будзе для нас лепшым вынікам, лепшым індыкатарам таго, што Альтэрнатыўная моладзевая палітыка сапраўды працуе!
Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і будзем рады кожнаму водгуку, прапановам і кантактам!
Па ўсіх пытаннях пішыце нам на адрас press@ampby.org.
Падрабязней у раздзеле Далучайся да нас.
Альтэрнатыўная моладзевая платформа.
Скачать «Декларацию об альтернативной молодёжной политике в Республике Беларусь» в формате pdf.












