«Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі» — запрашаем на фантастычную лекцыю ў Берасці

Абвесткі |

prehistoric-people-in-Brest

Ніякіх сумных навуковых дакладаў — наведвальнікаў чакаюць толькі самыя цікаўныя факты! Прыходзь 11 верасня.

У рамках праекта «Ёсць Размова» агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае берасцейцаў на займальную лекцыю — «Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі. Нашы ўяўленні і навуковыя гіпотэзы».

Ніякіх сумных навуковых дакладаў — наведвальнікаў чакаюць толькі самыя цікаўныя факты! Хто засяляў старажытную Брэстчыну: брутальныя прадлюдзі або добра прыстасаваныя Homo sapiens, чыёй вынаходлівасці пазайздросцілі б і сучаснікі? Што засталося ў нас ад першабытных людзей? На гэтыя пытанні адкажа Алег Ткачоў — археолаг, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі, даследчык каменнага і бронзавага вякоў Пабужжа.

А яшчэ ўдзельнікі бясплатнага мерапрыемствы высвятляць, як забіць маманта каменнай сякерай, і нават памацаюць прадметы дагістарычных часоў.

На сустрэчу 11 верасня ў Берасці запрашаюцца ўсе жадаючыя і асабліва тыя, каго цікавіць першабытная эпоха ў Беларусі — фантастычная гісторыя без фантазій.

Прыходзьце на лекцыю — развеяць гістарычныя міфы, даведацца аб палеаліце, неаліце і бронзавым веку на нашай зямлі, пра цікавыя археалагічныя знаходкі: кераміку, першабытныя інструменты, пра культуру нашай прагісторыі.

Калі: 11 верасня, пятніца, 19:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46–1.

Хто: Алег Ткачоў, археолаг, даследчык Пабужжа.

Уваход бясплатны.

Даведка:

«Ёсць Размова» — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзедзіч, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

comments powered by HyperComments

Каментары