«Цэнтру «Трэці сектар» – 18 год

Навіны |

TS-18

Адна з самых старых зарэгістраваных моладзевых арганізацый з Гродна адзначыла паўналецце.

Сябры і валанцёры арганізацыі адзначылі яе дзень народзінаў вандроўкай у ваколіцы Аўгустоўскага каналу. 

Чатыры гадзіны сплаву на байдарках, вогнішча, гітара, жарты і душэўныя размовы да заходу сонца зрабілі гэтую імпрэзу цёплай і запамінальнай.

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» было зарэгістраванае 9 верасня 1997 года.

Сёння гэта адна з найбольш вядомых рэгіянальных арганізацый у Беларусі. У 2014 г. дзьве праграмы арганізацыі – «Універсітэт Залатога Веку» і Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» былі прызнаныя Падзеямі года ў сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусі.

«Брэндамі» арганізацыі з’яўляюцца таксама «Школа маладога журналіста», відэаблог «Постаці». Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць ГА «Цэнтр «Трэці сектар» чытайце на сайце .

comments powered by HyperComments

Каментары