Да «РАДА» далучылася новая сяброўская арганізацыя

Топ навіны |

рада1

Шэрагі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» папоўніліся новым сябрам – Моладзевай арганізацыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты». 

«Маладыя дэмакраты» былі прынятыя ў асацыяваныя сябры рашэннем Савета «РАДА» 25 жніўня 2015 года. 
Моладзевая арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» была заснавана ў 2007 годзе. У нашым саюзе арганізацыя сумесна з іншымі сябрамі хацела б удзельнічаць у развіцці нефармальнай адукацыі, арганізоўваць суменсныя грамадскія каманіі, працаваць на міжнародным узроўні.
Мы рады таму, што нас стала болей! 
Зараз у «РАДА» ўваходзіць 20 моладзевых арагнізацый, 19 з якіх маюць статус поўнага сяброўства, 1 – асацыяванага.

comments powered by HyperComments

Каментары