У Берасце завітае беларускі аналітык Сяргей Чалы

Абвесткі |

размова

У пятніцу, 4-га верасня ў Берасце завітае папулярны беларускі аналітык па эканоміцы, аўтар і вядоўца праграмы «Экономика на пальцах» на партале TUT.BY – Сяргей Чалы. Уваход вольны, старт а 18:30.

На сустрэчы, якая пачнецца а 18:30 на офісе АРР «Дзедзіч», Сяргей проста распавядзе пра няпростую сітуацыю з беларускай эканомікай: рэзкае падзенне курса беларускага рубля ў другой палове жніўня, кароткатэрміновы ажыятаж каля абменных пунктаў, сітуацыю на біржах і адкажа на розныя важныя пытанні, якія хвалююць берасцейцаў на сённяшні дзень.

Сёлета кожны беларус ведае пра сур’ёзную падзею 11-га кастрычніка ў краіне і жыцці сумленнага беларускага грамадзяніна – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эканамічны аналітык абяцае яскрава абмаляваць: што, каго, з якім уплывам чакае пасля выбараў.

 

Кожны з вас зможа задаць любое пытанне як пра эканоміку, так і асабістыя пытанні да Сяргея, таксама ўзяць аўтограф і зрабіць сэлфі са знакамітасцю!

Пазнаёміцца з Чалым у анлайне можна на партале TUT.BY

«Падобныя сустрэчы з цікавымі творчымі беларусамі будуць праходзіць амаль што кожную нядзелю, адзначае каардынатарка праекту Алена Каховіч. – Серыя публічных гутарак распачалася з сустрэчы з турыстамі-авантурыстамі Раманам Свечнікавым і Барысам Нікалайчыкам у рамках праекту «Вакол Беларусі на роварах з маторамі».

Мерапрыемствы, арганізаваныя АРР «Дзедзіч», накіраваныя на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш шырокіх поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі.

Дата: 4-га верасня (пятніца).

Час: 18:30.

Месца: вул. Маякоўскага 46/1 (офіс АРР «Дзедзіч»).

Уваход вольны!

Сябры, чакаем кожнага! Такія сустрэчы бываюць адзін раз!

comments powered by HyperComments

Каментары