Вікіфікацыя ў Дзень ведаў: вучым і вучымся

Абвесткі |

wikification_poster-horizontal

Адкрытая лекцыя і інтэнсіўны майстар-клас па працы з Вікіпедыяй ладзіцца 1 верасня.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць моладзевая арганізацыя Фаланстэр сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно, супольнасцю Кінаклуб.орг, а таксама актыўнымі рэдактарамі Вікіпедыі.

Праграма сустрэчы ўключае адказы на наступныя пытанні:

  1. Дзе ў Дзень ведаў можна знайсці новыя веды?
  2. Чаму сучасныя веды патрабуюць новай арганізацыі?
  3. Як Вікіпедыя можа быць карысна музеям, бібліятэкам, школам, універсітэтам, галерэям, наогул творчым людзям?
  4. Як, удзельнічаючы ў Вікіпедыі, можна палепшыць узровень валодання беларускай мовай?
  5. Якія ёсць яшчэ спосабы ўдзелу ў Вікіпедыі, акрамя пісання тэкстаў?
  6. Па якіх прынцыпах працуе вікісупольнасць?
  7. Навошта ведаць вікі-разметку?
  8. Як дадаць свой першы артыкул у Вікіпедыю?
  9. Што такое Вікідапаможнік?

“Цягам гэтага года мы пачалі рабіць шэраг публічных падзей, якія закліканы растапіць лёд паміж тымі, хто, з аднаго боку, адчувае неабходнасць у развіцці беларускіх ведаў і культуры, а з другога боку — супольнасцю, якая называе сябе вікіпедыстамі і гатова перадаваць навыкі сучаснага кіравання ведамі грамадству,” – кажуць арганізатары падзеі.

Таксама актывісты Фаланстэра заявілі пра стварэнне адмысловага дапаможніка, які закліканы быць настольнай кніга пачынаючага вікі-рэдактара.

Дэталі мерапрыемства

Пачатак: 18:00, 1 верасня.

Працягласць: 2 гадзіны.

Месца: Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова 4.

Ключавыя словы: вікіпедыя, культура, свабодныя адкрытыя веды, вікіфікацыя, супольнасці

Фаланстэр – арганізацыя, якая дапамагае развівацца грамадскім супольнасцям праз лічбавыя тэхналогіі.

comments powered by HyperComments

Каментары