Стажыроўка ў ЗША для маладых прафесіяналаў

Абвесткі |

usa

Ступень не абяцаюць, але стыпендыя на 9 месяцаў навучання, канферэнцыі і стажыроўка – ўсё гэта будзе. Дэдлайн: 15.09.

Праграма імя Хамфры прапануе стажыроўку ў ЗША на 2016-2017 акадэмічны год без атрыманьня ступені для спэцыялістаў на пачатковым этапе разьвіцьця кар’еры. Праграма дае магчымасьці для прафэсійнага разьвіцьця, дзякуючы вывучэньню абраных навучальных дысцыплінаў ва ўнівэрсытэце падчас акадэмічнай праграмы (працягласьць – 9 месяцаў), удзелу ў канфэрэнцыях, зносінам у прафэсійных сетках, і набыцьці практычнага вопыту падчас абавязковай стажыроўкі (працягласьць – 3 месяцы).
 
Штогод васямнаццаць вядомых унівэрсытэтаў ЗША прымаюць да сябе стыпэндыятаў праграмы імя Хамфры. Адбор унівэрсытэтаў ажыцьцяўляецца на падставе сукупнасьці іх дасягненьняў у канкрэтных галінах, рэсурсаў і падтрымкі, якія яны могуць даць стыпэндыятам.

Галіны навучання
 
Галіны на 2016-2017 навучальны год для грамадзянаў Беларусі: камунікацыя й журналістыка, прыродныя рэсурсы і рацыянальнае прыродакарыстаньне, аналіз дзяржаўнай палітыкі/дзяржаўнага кіраваньня, эканамічнае разьвіцьцё, сельскагаспадарчае разьвіцьцё/эканоміка, фінансы й банкі, кіраваньне чалавечымі рэсурсамі, закон і правы чалавека, гарадзкое й рэгіянальнае плянаваньне, палітыка й кіраваньне, плянаваньне адукацыі, палітыка аховы здароўя й кіраваньня.

Патрабаванні да кандыдатаў
 
Патрабаваньні да кандыдатаў: беларускае грамадзянства, скончаная вышэйшая адукацыя, прафэсійны вопыт ня меньш за 5 гадоў, адсутнасьць вопыту навучаньня ў ЗША, лідэрскія якасьці, грамадзкая актыўнасьць і добрае валоданьне ангельскай мовай
 
Як падацца?

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-анкету.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2015 г.
 
Больш інфармацыі – па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected]

comments powered by HyperComments

Каментары