Замаўляй зборнік матэрыялаў пра развіццё грамадзянскай супольнасці. Бясплатна!

Абвесткі |

Замаўляй бясплатна

Тэматычны зборнік аб’ёмам 300 старонак, прысвечаны зменам ў грамадзянскай супольнасці Беларусі за апошнія 15 год, пабачыць свет у канцы чэрвеня. Замовіць яго можна ўжо зараз.

Напрыканцы чэрвеня пабачыць сьвет публікацыя, якая была падрыхтаваная супольнымі высілкамі часопіса ARCHE і Варшаўскага Цэнтру дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе. У тэматычны зборнік аб’ёмам каля 300 старонак увайшлі аналітычныя артыкулы, якія ўсебакова разглядаюць станаўленьне грамадзянскага сэктару ў Беларусі ў апошнія гады.
У выпуску:

  • Аляксей Ластоўскі: Тэст на салідарнасьць: рэакцыя беларускай грамадзянскай супольнасьці на падзеі ва Ўкраіне (2013-2014 гг.);
  • Ірына Кларк: Паміж разнамоўем і маналагічнасьцю: трактоўкі грамадзянскай супольнасьці ў беларускай прэсе (2000-2010 гг.);
  • Ігар Расолька: Палітызацыя грамадзянскай супольнасці ў апалітычным грамадзтве: патэрналізм, дэкансалідацыя стратэгіі дзейнасьці сацыяльных агентаў;
  • Вадзім Быліна: Футбольныя фанаты як прыклад непадкантрольнай уладам супольнасьці ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму;
  • Тацяна Чуліцкая: Сацыяльныя арганізацыі Беларусі: паміж дзяржавай і грамадзтвам;
  • Віталь Сіліцкі: Грамадзкі сектар у Беларусі – паўсядзённае жыцьцё і арганізацыйныя працэсы;
  • Вадзім Смок: Барацьба за «беларускасьць»: вынікі дзейнасьці культурных НДА;
  • Тацяна Шчурко: «Гендарны сектар» і грамадзянская супольнасьць у постсавецкай Беларусі;
  • Міхась Пліска: Мясцовае самакіраваньне: пятае кола ў возе дзяржаўнай улады;
  • Настасься Матчанка: Падмена грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі: недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай;
  • Уладзімер Роўда: Ацэнка становшча грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў справаздачах «Freedom House» і «Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці» (USAID) (1999-2013 гг.);
  • Апрача гэтага, друкуюцца артыкулы Натальлі Васілевіч, Алены Арцёменкі, Вячаслава Бабравіча ды іншых вядомых экспэртаў і аналітыкаў. 

Як атрымаць выданне?

Увага! Выданьне БЯСПЛАТНА можна замовіць, даслаўшы заяўку па спасылцы. У замове неабходна пазначыць поўны паштовы адрас, назву арганізацыі або кантактнай асобы, а таксама нумар кантактнага тэлефону.
 
Колькасьць бясплатных асобнікаў абмежаваная. Вялікая верагоднасьць атрымаць бясплатны асобнік маецца, калі неадкладна даслаць запыт пасьля атрыманьня гэтага паведамленьня.

comments powered by HyperComments

Каментары