Бясплатныя курсы ангельскай мовы ў баптыстаў

Абвесткі |

english

Бясплатныя інтэнсіўныя курсы ангельскай мовы з выкладчыкамі з англамоўных краін запрашаюць! Проўнае пагружэнне па 2 гадзіны на дзень напрацягу 27-31.01. Баптысцкія песні дадаюцца! Дэдлайн: 25.01.

Грамадскае аб’яднанне “Міжнародны хрысціянскі цэнтар “Надзея”” запрашае ўсіх ахвотных на бясплатныя інтэнсіўныя курсы ангельскай мовы з выкладчыкамі з англамоўных краін. Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны ў дзень) пройдуць з 27 па 31 студзеня 2014 года.

Курс напраўлены на разьвіццё маўлення. Улічваючы, што найбольш пасьпяхова такая мэта дасягаецца з дапамогай носьбітаў мовы, на курсе выкладаюць дасведчаныя спецыялісты з англамоўных краін.

Курс змяшчае 5 заняткаў па 2 гадзіны (10 гадзін моўнай практыкі). Заняткі праходзяць у групах па 10-12 чалавек у чатыры змены на дзень. Наведваць можна толькі адну з чатырох змен.

Што па завяршэнні?

Па завяршэнні курса студэнты, якія выканаюць патрабаванні па наведвальнасьці, атрымаюць сертыфікат аб сканчэнні курса ангельскай мовы.

Таксама тым, хто паспяхова скончыць праграму, прапануецца бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

Каму ўдзельнічаць?

На курс запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 16 год, незалежна ад узроўня валоданьня ангельскай мовай.

Як падацца?

Каб запісацца, трэба прайсьці сумоўе, якое пройдзе 25 студзеня (субота).

Допуск да сумоўя ажыцьцяўляецца на падставе рэгістрацыйнага нумару, які можна атрымаць па электроннай пошце [email protected] (адказ цягам 24 гадзін).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце праекту.

comments powered by HyperComments

Каментары