Гродна: “Маладыя дэмакраты” супраць смяротнага пакарання (фота)

Навіны |

grodna-smiar-pakaranne-2

У Гродна актывісты “Маладых дэмакратаў” Сяргей Міронаў і Максім Тарасенка правялі інфармацыйную акцыю супраць смяротнага пакарання.

Цягам яе яны, апранутыя ў кашулькі з надпісам “Не смяротнаму пакаранню”, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы на гэтую тэму. Намер маладых людзей палягаў у тым, каб інфармаваць жыхароў над Нёманам, многія з якіх не задумваюцца, што такая праблема існуе, пра сітуацыю са смяротным пакараннем.

Сяргей Міронаў: “Мы лічым абсалютна недапушчальным існаванне смяротнага пакарання. Такі від пакарання з’яўляецца незваротным, жорсткім, бесчалавечым. Мяркую, што можа быць рэалізаваная ў поўнай ступені альтэрнатыва пажыццёвага зняволення, і ў Беларусі няма патрэбы ў смяротным пакаранні”.

Максім Тарасенка: “Некаторыя глядзелі на нас, як на маладых людзей, якім няма чым заняцца, іншыя ўхвалялі тое, што мы робім і казалі “Малайцы!”. Больш пазітыўная рэакцыя была з боку моладзі”.

grodna-smiar-pakaranne-1
comments powered by HyperComments

Каментары