Сталі вядомымі імёны найлепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны!

Арганізацыі, Культурніцкія, Навіны |

agulnae-fota-U.MigdalyonkaУчора адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Будзь у Трэцім!”, на якой агучылі імёны лепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны. Нягледзячы на красавіцкі снег, на імпрэзу сабралася поўная зала.

IMG_0276ГА “Цэнтр “Трэці сектар” другі год запар ладзіць конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу праходзіла ва ўтульнай атмасферы сяброўства, бо шмат удзельнікаў ведалі адзін аднаго і шчыра радаваліся перамогам сваіх калег. Імёны пераможцаў, якіх абрала прафесійнае журы, былі запячатаныя ў канверты, і да апошняга не было вядома, хто атрымаў перамогу ў конкурсе.

На імпрэзе прысутнічалі шмат маленькіх гарадзенцаў, якія, па жартах арганізатараў, ужо прывыкаюць да грамадскай дзейнасці і безумоўна стануць грамадскімі актывістамі.

Дык хто ж стаў найлепшымі грамадскімі актывістамі Гарадзеншчыны?

У намінацыі “Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны” па выніках галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў перамагла гарадзенская грамадская ініцыятыва “Варштат ідэй Гродна”. Арганізатары конкурсу адзначылі, што бадай самыя шчырыя каментары і падзякі, якія пакідалі інтэрнэт-карыстальнікі на старонцы конкурсу, былі адрасаваныя менавіта гэтай ініцыятыве.

IMG_0256Пераможцам па версіі прафесійнага журы стаў мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”

Таксама ў гэтай намінацыі былі прадстаўленыя “Кола раварыстаў-вандроўнікаў” і “Суполка народнай культуры”.

Сябра экспертнага журы, вядомы гарадзенскі гісторык і педагог Алесь Госцеў перадаў канкурсантам наступныя вітальныя словы:

“Не спыняцца на дасягнутым, а шукаць, знаходзіць і актыўна выкарыстоўваць любыя магчымасці пашырэння сваіх прыхільнікаў, дабівацца не толькі значных поспехаў у засваенні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і яе максімальна шырокай прапагандзе, але да таго ж імкнуцца рабіць ў гэтым напрамку ўласныя адкрыцці і актыўна папулярызаваць іх разнастайнымі сродкамі”

За перамогу ў намінацыі “Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя” змагаліся “Зялёная мапа Гродна”, “Лідскі раённы экалагічны цэнтр”, акцыя па ўборцы смецця “Зробім!”, фотапраект орлеўскай школы “Экалагічныя праблемы нашага рэгіёну”.

Пераможцам народнага галасавання стаў “Лідскі раённы экалагічны цэнтр”.

IMG_0292Дырэктарка ўстановы Жанна Цехановіч выказала словы падзякі арганізатарам і заўважыла, што менавіта дзякуючы конкурсу “Будзь у Трэцім!” вучні школ Лідскага раёну даведаліся, што такое грамадская дзейнасць, што можна, аказваецца, рабіць карысныя справы проста так, не дзеля грошай. Гэта стала для дзяцей сапраўдным адкрыццём і абудзіла цікавасць да грамадскай актыўнасці.

IMG_0283

Беларуска-украінскі квартэт экспертаў абраў у якасці пераможцы ў гэтай намінацыі “Зялёную мапу Гродна”. Адкрыла шчаслівы канверт і агучыла імя пераможцы сябра журы Іаланта Рамановіч, каардынатарка Орхусскага Цэнтра г.Гродна.

IMG_0300У намінацыю “Дабрачыннасць” была пададзена самая вялікая колькасць заявак: ГА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, ГГААЖ “Адданае сэрца”, акцыя “Зробім навагодняе свята для дзетак разам!”, збор рэчаў для сацыяльна неабароненых дзяцей у інтэрнэце, інтэграцыйная група “Крок насустрач” і ініцыятыва па працы з дзецьмі сіротамі “Ружовы слон”.

Пераможцам галасавання на старонцы конкурсу і ў сацыяльных сетках стала Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне аховы жывёлаў “Адданае сэрца”.

Свае ўражанні аб гэтым канкурсанце перадала Анжаліка Аношка, старшыня Праўлення МГА “Узаемаразуменне”:

“Было вельмі складана ўтрымацца і не паставіць па ўсіх крытэрыях 10. Менш, чым за два гады выратаваць 300 хворых і траўмаваных жывёл – мой паклон!!! Ды яшчэ 80 – пад апекай. Гэты паказчык дазваляе зрабіць высновы па ўсіх крытэрыях. Я вельмі добра ведаю, што такое ратаваць хворых жывёл і колькі гэта каштуе як у грошах, так і ў перажываннях”.

Тым не менш пераможцам па меркаванню беларуска-польска-нямецкага прафесійнага журы стала ініцыятыва “Крок насустрач”.

U.MigdalyonakПасланне да ўсіх ініцыятыў, якія займаюцца дабрачыннасцю, ад заснавальніка і кіраўніка ДГДФ Якава Рагаліна (Данецк, Украіна):

“Наўздагон маёй табліцы з ж-ж-жорсткай ацэнкай ні ў чым не вінаватых беларускіх неафітаў дабрачыннасці з Горадні:

1. Для грамадска-карыснай дзейнасці няма ні аднаго апраўдання, каб быць / заставацца неэфектыўнай.

2. Эфектыўнасць – справа нажыўная і прадугледжвае выкарыстанне ПРАВІЛАЎ НЕАБХОДНАЙ разнастайнасці – усяго павінна быць шмат: і прыёмаў, і метадаў, і стратэгій.

3. Дабрачыннасць – мае свой ​​шлях (дао) і ў пачатку шляху, і далей неабходна вучыцца, укараняць, аналізаваць, зноў вучыцца і г.д., але не па коле, а па спіралі.

Важна! У дабрачыннасці ёсць, што ведаць / разумець; ёсць, што ўмець / рабіць …”

За званне стаць “Інтэрнэт-прарывам года” змагаліся чатыры сайты: “Зялёны Гродна”, ваўкавыскі рэгіянальны сайт, інтэрактыўная мапа велапарковак, сайт Смаргонскай гімназіі. Але пераможцам і ў народным галасаванні, і па версіі экспертнага журы стаў ваўкавыскі рэгіянальны сайт volkovysk.by

IMG_0370У намінацыі “Лепшая кампанія па прасоўванні і адстойванні інтарэсаў грамадскасці” усе ўзнагароды забралі раварысты.

IMG_0422У інтэрнэт-галасаванні перамог “Форум велаактывістаў Беларусі”, прафесійнае журы абрала кампанію “Забяспеч сабе паркоўку!” Падчас прэзентацыі сваёй дзейнасці веласіпедысты зладзілі віктарыну і разыгралі сярод удзельнікаў імпрэзы магніты з лагатыпам ініцыятывы “ВелаГродна”.

IMG_0343У гэтай намінацыі былі таксама прадстаўленыя акцыя па абароне дрэваў і сацыяльны інтэрактыўны тэатр “Працаваць нельга адмовіцца”.

Званне “Валанцёр года” атрымала Алеся Яфімава, якая стала безумоўным пераможцам інтэрнэт-галасавання і па ацэнках экспертаў. Менавіта гэта асоба з’яўляецца валанцёркай амаль усіх грамадскіх ініцыятыў, якія былі заяўленыя ў конкурсе.

IMG_0443“Лепшым творчым праектам” па выніках народнага галасавання стала студэнцкае радыё “Inter’Актыў”.

Uladzislau-MigdalyonakПераможцам па выніках працы прафесійнага журы стала экалагічна-творчая імпрэза “Балоты будуць жыць!”

IMG_0518Не хапіла ўсяго 4 балаў да перамогі часопісу самвыдату “LO_ok”, які скарыў сэрца эксперта з Украіны. Таксама на перамогу прэтэндавалі літаратурны клуб “Катарсіс” і міні-фестываль вулічнага мастацтва (тэатр агня “Ergo Bibamus”).

Уражанні эксперта з Украіны, Ірыны Вовк, якая ўвайшла ў склад журы гэтай намінацыі:

“Было вельмі цікава ўдзельнічаць у вашым конкурсе! Было вельмі складана абраць пераможцаў, усе такія цікавыя! Таленавітыя вы, беларусы!”

Пераможцы інтэрнэт-галасавання атрымалі дыпломы, хэнд-мэйд зайкаў і 16-гіговыя флэшкі, пераможцы па версіі прафесійнага журы – дыпломы, статуэткі і электронныя кніжкі.

Вайкавыскі рэгіянальны сайт і “Валанцёр года” Алеся Яфімава атрымалі планшэты як пераможцы і па версіі карыстальнікаў інтэрнэту, і як выбар экспертаў.

Напрыканцы мерапрыемства добрым падарункам для прысутных стаў выступ гарадзенскага фолк-рок гурта “Людзі на балоце”.

zdyimak-U.Migdalyonka2Удзельнікі імпрэзы пачулі творы з новай праграмы калектыва, а таксама добра вядомыя песні з першага альбому.

dyimak-Uladzislava-MigdalyonkaГэты год у параўнанні з пілотным конкурсам “Будзь у Трэцім!” мае шмат асаблівасцей.

Гэта з’яўленне адмысловай старонкі конкурсу, дзе можна знайсці ўсю інфармацыю пра канкурсантаў і сам конкурс, гэта павелічэнне колькасці намінацый і колькасці ўдзельнікаў.

Гэта і тое, што ўдзел у конкурсе прынялі прадстаўнікі вобласці, і пры гэтым забралі некалькі ўзнагарод.

Арганізатары ганарацца тым, што змаглі заангажаваць да ўдзелу ў конкурсе сапраўдных прафесіяналаў і вядомых экспертаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Нямеччыны, якія ўвайшлі ў склад міжнароднага журы і абіралі пераможцаў. Іх ацэнкі, каментары і парады стануць вельмі карыснымі для ўсіх удзельнікаў конкурсу.

Вельмі актыўнымі аказаліся і інтэрнэт-карыстальнікі, якія таксама абралі сваіх пераможцаў. За тры тыдні народнага галасавання за канкурсантаў аддана 4154 галасоў (на старонцы конкурсу ў раздзеле “Прагаласуй” і ў галасаванні ў сацыяльных сетках) і пакінута больш за 100 каментароў.

Конкурс прайшоў на вельмі высокім узроўні. Арганізатары плануюць зрабіць яго традыцыйным.

IMG_0365Да сустрэчы ў наступным годзе! Перамагайце і будзьце ў Трэцім!

Крыніца: www.3sektar.by

comments powered by HyperComments

Каментары