Конкурс на замяшчэнне пазіцыі каардынатара праектаў у інстытуце «Палітычная сфера»

Абвесткі |

palityka.orgІнстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пазіцыі каардынатара навуковых, выдавецкіх і адукацыйных праектаў. Дэдлайн 10 красавіка.

Умовы і агульная інфармацыя:

– праца ў акадэмічным і даследчым асяроддзі;

– гнуткі рэжым працы і самастойнае планаванне працоўнага часу;

– магчымасць афіцыйнага працаўладкавання (з афармленнем часовага віду на жыхарства ў Літве);

– магчымасць удзелу ў дадатковых праектах і праграмах (даследчых, выдавецкіх, адукацыйных).

Патрабаванні:

– матывацыя да працы ў акадэмічнай ці экспертнай сферы, камунікабельнасць;

– валоданне беларускай і рускай мовамі;

– валоданне ангельскай мовай у памеры, дастатковым для чытання тэкстаў і вядзення перапіскі;

– магчымасць замежных камандзіровак;

– вітаецца досвед працы ў акадэмічнай, аналітычнай ці недзяржаўнай сферы;

– завершаная вышэйшая адукацыя (пажадана ступень магістра);

– магчымасць пастаянна знаходзіцца ў Менску.

Для ўдзелу ў конкурсе дашліце, калі ласка, на адрас [email protected] да 10 красавіка:

– Матывацыйны ліст у адвольнай форме (не больш за ½ старонкі).

– CV з пазначэннем адукацыі, досведу працы і іншай рэлевантнай інфармацыі.

Канчатковы адбор будзе праведзены па выніках вуснага сумоўя.

Інстытут “Палітычная сфера” – прафесійная супольнасць даследчыкаў беларускага грамадства і палітыкі. Місія інстытута: сістэмнае вывучэнне беларускага грамадства і палітыкі, развіццё беларускай акадэмічнай і экспертнай супольнасці, інтэграцыі беларускіх навукоўцаў, экспертаў і вынікаў іх даследчай працы ў рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны кантэкст. Прыярытэты: даследаванні, выдавецкая дзейнасць, кансультаванне, навуковыя і адукацыйныя праекты.

Інстытут створаны на аснове супольнасці аднайменнага часопіса, што выдаецца з 2001 года. Інстытут быў заснаваны ў 2009 годзе і мае рэгістрацыю ў Літве. www.palityka.org.

Асноўны акадэмічны партнёр Інстытута – Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва).

www.ampby.org праз www.palityka.org

comments powered by HyperComments

Каментары