Конкурс стыпендый на адукацыю ў Мічыганскім універсітэце

Абвесткі |

Даўно хацеў павучыцца ў Амерыцы? Мічыганскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі на даследчы візіт на месяц. Усё ўключана! Дэддайн 15.10.

Цэнтр Еўропы і Еўразіі Ранальда і Эйлін Вайзер (Ronald and Eileen Weiser Center for Europe and Eurasia) Мічыганскага універсітэту запрашае да падачы заявак на атрыманне стыпендыі для прафесійнага развіцця для прадстаўнікоў Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Расіі (Калінінградскаая вобласць), Казахстану, Косава, Кыргыстану, Македоніі, Малдовы, Сербіі, Славакіі, Таджыкістану, Туркменістану, Украіны.

Як можна падаць заявы?

Заявы можна падаваць у межах якой-небудзь праграмы даследванняў або выкладання ў супрацоўніцтве з партнёрам у Мічыганскім універсітэце. Патрабуецца веданне англійскай мовы.

Складнікі стыпендыі

Стыпендыя «Weiser Professional Development Awards» 2013 уключае: даследчы візіт у Мічіганскі універсітэт (3-4 тыдні), пералёт, пражыванне, страхаванне, кішэнныя расходы. З сакавіка па чэрвень 2013 і з верасня па лістапад 2013 будзе парпанована 5-7 стыпендый.

Неабходныя дакументы

– запойненая форма заяўкі;

– CV;

– копія дыплома;

– копія пашпарта;

– матывацыйны ліст на 2 старонкі (змест: а) прапанова магчымага праекту; б) мэта ўдзелу у праграме; в) як гэта праграма дапаможа вашай навучальнай установе)

– запрашэнне ад школы, кафедры ці факультэту ў электроннай форме). Падрабязней гл. тут;

– рэкамендацыя ад рэктара ці дэкана вашай навучальнай установы;

– сэртыфікат TOEFL або згода на ўдзел у інтэрв’ю па тэлефоне або праз Skype.

Кантакты для кандыдатаў

Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Грузія, Расія (Калінінградскаая вобласць), Казахстан, Косава, Кыргыстан, Македоняі, Малдова, Сербія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна

Email: [email protected]

Web: www.fulbright.edu.pl

University of Michigan:

Email: [email protected]

Web: www.ii.umich.edu/wcee

 

Дэдлайн: 15 кастрычніка 2012 г.

Падрабязней тут.

www.ampby.org праз www.ngo.by

comments powered by HyperComments

Каментары