Хочаш быць арт-мэнэджарам і рабіць свае праекты, але не ведаеш як? Прыходзь у школу арт-мэнэджараў «Я магу!». Ты даведаешся пра ўсе складовыя паспяховага культурнага праекту ад вядомых дзеячаў культуры і арганізатараў. Дэдлайн 20 красавіка 2012.
Ты можаш прыняць удзел у Школе, калі ёсць жаданне ініцыяваць і праводзіць свае сацыя-культурныя мерапрыемствы, але часам не ведаеш:
— як пачаць і што рабіць;
— як правільна арганізаваць мерапрыемства, улічыць усе моманты ў планаванні;
— як шукаць месца і патрэбных людзей;
— як рэкламаваць сваё мерапрыемства, пісаць прэс-рэлізы, шукаць спонсараў і інфармацыйную падтрымку;
— як забяспечыць выніковасць праекту і розгалас у СМІ ды іншае.
Удзел у Школе ART-мэнэджараў «Я магу!» дасць магчымасць для самарэалізацыі творчай моладзі, а таксама дапаможа развіць у яе ўдзельнікаў лідарскія і арганізатарскія здольнасці.
Усе ўдзельнікі Школы змогуць рэалізаваць сваю ідэю ў межах пляцоўкі «Арт Сядзіба», а інфармацыйна-асветніцкая установа «Амарока» атрымае магчымасць падрыхтаваць новыя кадры для працы ў арганізацыі ды пашырэння накірункаў дзейнасці «Арт Сядзібы».
Каб прыняць удзел у Школе ART-мэнэджараў «Я магу!» трэба:
1. Жадаць вучыцца і развівацца;
2. Мець узрост ад 17 да 25 гадоў;
3. Да 20 красавіка на e-mail: artsiadziba@gmail.com даслаць заяўку з тэмай ліста «Я магу!» і пазначыць:
a. імя і прозвішча,
b. узрост і адукацыю,
c. кантакты (тэлефон, e-mail, skype, «id» у vkontakte),
d. цікаўнасці, творчыя дасягненні (калі ёсць + спасылкі),
e. адказ на пытанне: «Чаму жадаеш ўдзельнічаць у Школе?»
Як усё будзе выглядаць:
— Да 20 красавіка мы прымаем заяўкі на e-mail: artsiadziba@gmail.com.
— Будзе адабрана 30 чалавек, якіх запросім на курс з трох творчых лекцый-сустрэч.
— На іх вядомыя дзеячы культуры, арганізатары і грамадскія лідэры падзеляцца сваім досведам працы, ды паспрабуюць у жывой і адкрытай форме дапамагчы стаць паспяховымі ART-мэнэджарамі.
— Апошняя сустрэча стане стартам да рэалізацыі першапачатковых ідэй удзельнікаў школы.
— Усім удзельнікам курса будзе прапанавана рэалізаваць свае ідэі цягам месяца на пляцоўцы «Арт Сядзіба».
— Аўтары лепшых ідэй, якія будуць адабраныя журы, атрымаюць спонсарскую падтрымку на яе рэалізацыю.
— Кожнае мерапрыемства будзе суправаджацца інфармацыйным асвятленнем у СМІ, а ў выніку, усе праведзеныя мерапрыемствы будуць адлюстраваныя ў фільме «Як ідэя стала падзеяй!».
Арганізатар Школы ART-мэнэджараў «Я магу!» выступае Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока».
Суполка Школы ART-мэнэджараў «Я магу!» Вконтакте. Сайт галерэі Арт Сядзіба.
www.ampby.org паводле прэс-рэліза.
