Гарадскі партал Смалявічаў smaliavichy.by аб’яўляе фотаконкурс “Смалявічы, Як гэта было даўно”. Ідэя конкурсу — сумясціць фотаздымак свайго мінулага з сенняшнім пейзажам ці асяроддзем. Пакажы, як змяніўся і развіўся горад. Прыз – здымач.
Ідэя конкурсу простая: людзі бяруць свае фотаздымкі, зробленыя шмат гадоў таму, вяртаюць на тое ж месца і робяць здымак старой фатаграфіі на фоне сённяшніх дэкарацый. Фотаздымак пакажа, наколькі змянілася асяроддзе і стаўленне да яго. Твой удзел пакажа, што табе істотна тое, як развіваецца горад і ці атаемляеш ты сябе часткай Смалявічаў.
Фотаздымкі з апісаннем дасылайце на адрэсу goradnasz@gmail.com ці праз форму на сайце.
Ацэньваць фотаконкурс будзе прафесіянальнае журы. Галоўны прыз – гэта фотаздымач. Цікавыя працы будуць таксама ўзнагароджаны прызамі і з іх будзе складзены каляндар для Смалявічаў. Лепшыя працы арганізатары дасылаюць на праект Dearphotograph.
Дэд-лайн: 15 лістапада 2012 года.
Як зрабіць фота?
1. Знайсці стары фотаздымак вас ці Вашых блізкіх у Смалявічах.
2. Узгадаць асяроддзе, у якім быў зроблены фотаздымак.
3. Знайсці гэта асяроддзе ў горадзе
4. Перафатаграфаваць стары фотаздымак, каб старое асяроддзе на фота супадала з сучасным асяроддзі (як на прыкладах).
5. Прыдумаць апісанне, што за істотныя падзеі адбываліся, калі вы зрабілі гэта фота
і даслаць арганізатарам.
Даведка. Фотапроект «Dear Photograph« прыдумаў 21-летні канадзец Тэйлар Джонс. Перабіраючы скрыні са старымі фатаграфіямі, ён знайшоў здымак брата, зроблены шмат гадоў таму назад у тым жа пакоі, у якім Тэйлар знаходзіўся ў той момант. Тэйлар сумясціў старую фатаграфію з новым становішчам і зрабіў фота. Вынік натхніў яго на стварэнне грандыёзнага фотапраекта, у якім зараз бяруць удзел людзі з розных куткоў зямлі. Па версіі часопіса “Time” фотапроект «Dear Photograph» уваходзіць у спіс 50 лепшых сайтаў 2011 гады. Гэта рэсурсы самай рознай тэматыкі: і музычныя, і спартовыя, і навінавыя. У шматлікіх з іх няма аналагаў у краінах СНД.
