«Талака» запрашае на паказ сучаснага дакументальнага кіно ў Гомелі 15 лютага
Твітнуць
Вас чакаюць дакументальныя кінастужкі «Крывавы след» і «Тры кіламетры да неба». Паказ абдудзецца 15 лютага ў Славянскай бібліятэцы.
Гомельская маладзёвая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» і міжнародная асацыяцыя «Белфільм» шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку.
Яўген Меркіс, старшыня ГМКГА «Талака»:
«На вялікі жаль у нашым горадзе ня так часта здараюцца паказы і прагляды неардынарнага кіно, асабліва дакументальнага. Часцей за ўсё гэта або класіка кіно, або арт-хаўс. Таму нам хацелася б даць гамельчукам магчымасць азнаёміцца з сучаснай кінадакументалістыкай і паразважаць над тымі тэмамі, якія яна ўздымае».
Калі: 15 студзеня (серада) а 15.00-ай.
Дзе: г. Гомель, Славянская бібліятэка (вул. Ланге. 17, II паверх, пакой № 203).
Падзея Вконтакте і на Facebook.
Даведка:
«Крывавы след» – дакументальная стужка пра працу і прыгоды ваеннага фота- і відэажурналіста Роберта Кінга ў Югаславіі, Чачні і Іраку. Погляд на вайну праз прызму фотаздымача які не пакіне нікога абыякавым. Па прызнанні шматлікіх экспертаў «Крывавы след» – самае шчырае кіно пра ваенную журналістыку. Рэжысёр – Рычард Янг.
«Тры кіламетры да неба» – беларуская стужка якая апавядае пра штодзённую мужнасць, сапраўднае каханне і веру ў лепшае маладой беларускай сям'і. Сацыяльнае кіно пра мары. Рэжысёр – Вольга Дашук.
Асацыяцыя «BelFilm» ставіць перад сабой мэту папулярызацыі якаснага дакументальнага кіно. Слоган ініцыятывы – «Кіно для тых, хто здольны разважаць».
Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны www.nashkraj.info
www.ampby.org паводле прэс-рэліза.
Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках
Цэтлікі: ГМКГА «Талака», кіно, моладзь












