Лекцыя-сустрэча «Размовы пра мову» адбудзецца 15 лютага ў галерэі Арт Сядзіба
Твітнуць
У праграме: два правапісы беларускай мовы – тарашкевіца і наркамаўка, еўрапейская мадэль дзяржавы, а таксама моўная традыцыя і літаратурны постмадэрн. Пачатак а 18-ай. Распавядае Пётра Садоўскі.
Вас чакаюць наступныя тэмы:
— Два правапісы беларускай мовы – тарашкевіца і наркамаўка. Каторы бліжэйшы да жывога вымаўлення? (Да 120-годдзя з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча).
Распавядае Вінцук Вячорка.
— Sprachstaat (Моўная дзяржава) – еўрапейская мадэль дзяржавы. Ці гэта пра Беларусь?
— Моўная традыцыя і літаратурны постмадэрн.
Лекцыі-сустрэчы «Размовы пра мову» ладзяцца сумесна моладдзю Таварыства беларускай мовы і галерэяй Арт Сядзіба.
www.ampby.org паводле vk.com.
Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках
Цэтлікі: Арт Сядзіба, мова, моладзь, Моладзь ТБМ












