Семінар па напісанні ралявых гульняў жывога дзеяння
ТвітнуцьСемінар па напісанні ралявых гульняў жывога дзеяння адбудзецца 18-19 лютага 2012 года. Дэд-лайн падачы заявак 17 лютага 2012. Калі Вы жадаеце заявіць гульню для распрацоўкі на семінары, у вольнай форме апішыце сваю ідэю, стан у якім знаходзіцца яе рэалізацыя, тое, якая дапамога Вам неабходная для яе завяршэння, і адпраўце на email larp-up (сабака) googlegroups.com.
Для каго:
- * Для тых, хто мае вопыт удзелу ў ралявых гульнях;
- * Для тых, у каго ёсць свая ідэя і хто шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі;
- * Для тых, хто хоча прыняць удзел у стварэнні гульні.
Для чаго:
- * Рабіць гульні ў камандзе;
- * Дзяліцца вопытам;
- * Рэалізаваць даўнія задумкі гульняў.
Што плануецца:
Да пачатку семінара мы збіраем заяўкі на ўдзел і на стварэнне гульняў.
Прыкладны план мерапрыемствa:
- 1. Прэзентацыя семінара
- 2. Пяціхвілінныя прэзентацыі заяўленых ідэй гульняў
- 3. Фарміраванне груп вакол ідэй
- 4. Распрацоўка гульняў у групах
- 5. Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў работы груп
- 6. Складанне календара гульняў
Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць план у бок пашырэння праграмы.
Як патрапіць на семінар:
Запоўніце онлайн-форму для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.
Калі Вы жадаеце заявіць гульню для распрацоўкі на семінары, у вольнай форме апішыце сваю ідэю, стан у якім знаходзіцца яе рэалізацыя, тое, якая дапамога Вам неабходная для яе завяршэння, і адпраўце на email larp-up (сабака) googlegroups.com.
Калі ідэя «накшталт як ёсць», але ў вас есць цяжкасці ў яе апісанні, паспрабуйце скарыстаццапланам.
Арганізатары
LARP-фабрыка avis_alba, Aliona (ПАСАДУ *), 4ert, Uwe, Alef_Nevermind, Arthur de Gorn, tata smoliak, Надзея Алёхіна (ПАСАДУ *), Дзіма Багданаў. * ГА "Адукацыйны цэнтр ПОСТ
Крыніца: adukacyja.info
Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках
Цэтлікі: ролевыя гульні, семінар












