Фотавыстава «Мацэвы штодзённага ўжытку» адкрыецца 2 лютага ў Мінску

Абвесткі |

Выстава чорна-белых фатаграфій Лукаша Баксіка, які на працягу некалькіх апошніх гадоў фатаграфуе другое жыццё габрэйскіх мацэваў (габрэйскіх надмагільных помнікаў), як практычных прадметаў. Вернісаж 2 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, (Мінск, вул. К.Маркса, 12).

2 лютага 2012 года

16.00, ”Вернісаж выставы”

17.00, ”Мацэвы штодзённага ўжытку?”- дыскусія з аўтарам выставы Лукашам Баксікам

Выстава будзе праходзіць да 23 лютага

Арганізатары: Таварыства Габрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, Музей гісторыі Польскіх габрэяў, Фонд Аптаўн, Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Галоўны фундатар: Trevor Gile Ганаровы апякун: галоўны рабін Польшчы Міхаіл Шудрых

Арганізацыя выставы ў Мінску стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Лукаш Баксік – аўтар праекта
Эва Тоняк – куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант
Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы

Інфармацыя пра аўтара: 

Лукаш Баксік (1975) – фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі “Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічага матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстава “Другая страва па-польску”, якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі “папаліяў”, сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.

Яўрэйскія надмагіллі, аздобленыя сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніца: www.instpol.by

Аўтар: Міхась

Каментары