Маеш праблему - накатай цялегу

Моладзь у cвеце

Кіраўнік БРСМ пабываў у Эўрапейскім судзе па правах чалавека

Рэдактар: Міхась | 30.01.2012 a 21:15

Кіраўнік БРСМ узяў удзел у паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы і наведаў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Кампанію першаму сакратару БРСМ у сталіцы эўрапейскага парлямэнтарызму склаў актывіст клюбаў ЮНЭСКА.

Першага сакратара Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігара Бузоўскага прынялі ў французскім Стразбурзе ў межах прахадзіўшай там сэсіі Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы, паведамляе сайт БРСМ.

Кіраўнік «самай масавай маладзёжнай арганізацыя краіны» атрымаў магчымасьць наведаць сэсію парлямэнту ў якасьці назіральніка, а таксама агледзецца ў Эўрапейскім моладзевым фондзе і Эўрапейскім судзе па правах чалавека.

Паседжаньне адукацыйнага сэмінару для маладых парлямэнтарыяў і моладзевых лідэраў Расеі і краін СНД

Візыт Ігара Бузоўскага адбыўся ў межах адукацыйнага сэмінару для маладых парлямэнтарыяў і моладзевых лідэраў Расеі і краін СНД. Як адзначае БелТА, маладыя парлямэнтарыі сабраліся ў Страсбургу, каб «дапрацаваць палажэньне аб моладзевай міжпарлямэнцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД». Таксама «лідэры» падумваюць стварыць «міжнародны моладзевы рух на постсавецкай прасторы».

Як паведамляецца, беларускі вопыт працы з моладзевымі арганізацыямі выклікаў «вялікую цікавасьць» у пост-савецкіх маладых парлямэнтарыяў. У сэмінары бралі ўдзел яшчэ 29 прадстаўнікоў краін СНД.

Візыт Бузоўскага, кампанію якому склаў студэнт БДУ і актывіст Беларускай асацыяцыі клюбаў ЮНЭСКА Іван Макараў, адбыўся адначасова з сэсіяй ПАСЕ, куды звычайна не запрашаюць беларускіх афіцыйных асобаў. Беларусь не зьяўляецца сябрам ПАСЕ, а сёлета нашы парлямэнтарыі страцілі надзеі атрымаць статус адмыслова запрошаных з-за адмовы краіны ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Крыніца: generation.by

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Цэтлікі: , ,

ulad_vialichka_sm

Грамадзянская супольнасць: тыя, каму «не ўсё роўна» альбо «грантасосы» і «пятая калона», якая заклікае да санцый і ізаляцыі?

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • pasla-vucoby-u-sew-uzo-ne-strasna-nicoha

    Як беларусу без шкоды для здароўя скончыць магістратуру ў Варшаўскім універсітэце? Рэцэпты і парады!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex

  • msdmh_gosci

    Першыя і сапраўдныя сацыял-дэмакратычныя госці адбыліся. Якая розніца паміж «левымі», «правымі» і «цэнтрыстамі», чаму Katy Perry спявае пра Маркса і якая садавіна самая крэатыўная? Незвычайныя гульні, конкурсы, неверагодныя адказы і фота далей.

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex