Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

Адукацыйная праграма для рэдактараў сайтаў моладзевых арганізацый і журналістаў «Будзь на сувязі»-2012

Аўтар: redaktar | 27.01.2012 a 16:52

Як павысіць наведвальнасць сайта сваёй арганізацыі, прасунуць яе ў інтэрнэце, пісаць файныя артыкулы і даведацца што такое новыя медыя, SEO, SMO і SMM. Лепшыя інтэрнэт-эксперты Беларусі  навучаць вас гэтаму ў праграме «Будзь на сувязі! ».

«Будзь на сувязі» — гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактараў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.

Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.

Будзь на сувязі!” — гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:

Тэарэтычнага курсу: 6 трэнінгаў з лепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі “Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый” (адміністраванне, кантэнт, SMO, SEO, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацыйна-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).

Даты семінараў:

1. Люты – 24-26.02;

2. Сакавік – 16 -18.03;

3. Красавік – 13-15.04;

4. Май 12-13.05;

5. Ліпень 7-8.07;

6. Лістапад –17-- 18.11.

Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся актыўная праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.

Практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

На каго разлічана праграма“Be connectеd!

Вы працуеце з моладдзю? Ваша арганізацыя паспяхова рэалізуе праекты і аказвае паслугі маладым людзям ў розных галінах? У вас есць пра што распавесці, куды запрасіць і што прапанаваць беларускай моладзі? Маеце сайт альбо групы ў сацыяльных сетках альбо і тое і другое? АЛЕ

—  Няма спецыяліста, які б пастаянна займаўся інфармацыйнай працай.

—  Няма магчымасцяў для пастаяннага прасоўвання інтэрнэт-рэсурса вашай арганізацыі.

—  Не хапае навыкаў інфармацыйнай работы ў інтэрнэце: напісанне артыкулаў, прасоўванне інфармацыі аб вашай дзейнасці і паслугах.

—  Вы незадаволены вашым сайтам і хацелі б сур’езна ўзяцца за справу, але не ведаеце з якога боку падысці.

—  Ваша мэтавая група не ведае пра вашае існаванне.

—  Інтэрнэт журналістыка – гэта тое, чым бы вы хацелі займацца, але не хапае ведаў і навыкаў.

Калі хоць штосьці з пералічанага вам падыходзіць, “Будзь на сувязі!” – ваша праграма!

Запрашаем да ўдзелу:

1. Сябраў, актывістаў і валанцёраў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.

2. Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай, для навучання і далейшай працы на навінавым сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.

Што трэба для ўдзелу ў праграме Be connectеd!”?

1. Запоўненыя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі (гл.ніжэй)

2. Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюмэ.

Тэрмін падачы заявак: да 12 лютага 2012 г. уключна.

Усе дадатковыя пытанні і запоўненыя заяўкі дасылайце на адрас: beconnected2011@gmail.com

Заяўка на ўдзел ў праграме “Be connectеd!”

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка праграмы.

2. Кантакты:

— Мабільны тэлефон:

— электронyы адрас:

3. Назва арганізацыі.

4. Пазначце сферы вашай дзейнасці ў арганізацыі.

5. Апішыце досвед вашай інфармацыйнай працы.

6. Як пабудавана інфармацыйная праца ў арганізацыі?

7. Ці есць ў арганізацыі сайт (пазначце адрас)? Як вы ацэньваеце яго: дызайн, аднаўляльнасць, тэхнічныя характарыстыкі, наведвальнасць? Што б вы хацелі змяніць?

8. Ці есць зараз ў арганізацыя праектная дзейнасць, скіраваная на моладзь?

9. Асаблівасці харчавання і пражывання, пра якія вы хацелі б паведаміць: вегетарыянства, дыеты і г.д.

Будзем на сувязі!

www.ampby.org

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі: , , , , ,

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz

  • Ідэя рубрыкі «Ідзем у госці» — па-знаёміць чытачоў нашага сайта і ся-броў з сацыяльных сетак з самымі цікавымі, апантанымі, незвычайны-мі, а часам і эпатажнымі моладзе-вымі арганізацыямі і ініцыятыва-мі Беларусі. Але гэта не ўсё!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz