Маеш праблему - накатай цялегу

Моладзь у Беларусі

Рагачоўскія ўлады вінавацяць актывіста ў паклёпе

Аўтар: redaktar | 27.01.2012 a 13:28

Вечарам 25 студзеня да грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завіталі супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што малады чалавек стаіць на ўліку – за тое, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, і таму міліцыя мае абавязак наведваць яго дома і правяраць, які «лад жыцця» ў актывіста.

«Затым міліцыянеры сказалі, што паступіла заява ад кіраўніка раёна Віктара Банчука, маўляў, ён патрабуе прыцягнуць мяне да адказнасці за паклёп. Міліцыянеры сцвярджалі, што я з'яўляюся адміністратарам сайту vrogacheve.ru, на якім і з'явілася інфармацыя, што старшыня выканкама быў затрыманы п'яны за рулём. Але я не з'яўляюся адміністратарам сайту, я проста пісаў там каментары, пра гэта я заявіў міліцыі. Але яны стаялі на сваім – маўляў, гэта ты, больш няма каму, разбірацца не будзем», — пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч. Атрымаўшы пісьмовыя тлумачэнні ад актывіста, міліцыянеры сышлі, але абяцалі яшчэ раз наведаць яго з «прафілактычнай» мэтай.

Актывіст лічыць, што такая пільная ўвага да яго з боку міліцыі і ўлады звязана з яго актыўнай грамадскай дзейнасцю і працай мясцовага незалежнага сайту навінаў, які ў кароткі час стаў папулярным сярод жыхароў Рагачова, і змяшчае разнастайную інфармацыю без цэнзуры.

Крыніца: www.spring96.org

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі: ,

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz

  • Ідэя рубрыкі «Ідзем у госці» — па-знаёміць чытачоў нашага сайта і ся-броў з сацыяльных сетак з самымі цікавымі, апантанымі, незвычайны-мі, а часам і эпатажнымі моладзе-вымі арганізацыямі і ініцыятыва-мі Беларусі. Але гэта не ўсё!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz