Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

Фестываль дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання пройдзе 27 студзеня ў Мінску

Аўтар: redaktar | 26.01.2012 a 14:14

Фестываль арганізаваны ў межах канферэнцыі “Развіццё сістэмы крымінальнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”. Пачатак у 10 гадзін у гатэльным комплексе “Вікторыя” (пр-т Пераможцаў, 59). Уваход вольны.

Фестываль распачнецца прэзентацыяй фільма “Найвышэйшая мера” беларускага кінарэжысёра С. Ісаева, перадае сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна».

У праграме таксама азнаямленне з дакументальнымі стужкамі, створанымі ў постсавецкіх краінах:

“Смяротнай кары – не!” (Казахстан);

“Прычына смерці — ” (Беларусь,);

“Ануляваны” (Казахстан, 30 хв.);

“Чаканне смерці” (Кыргызстан);

“За кратамі” (Арменія).

Беларусь прадстаўленая таксама і стужкай “Прычына смерці — прочырк”, створанай рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненкі.

Аўтары фільма змаглі выразна паказаць, што ў Беларусі вакол смяротнага пакарання створана таямнічая завеса. Сваякам прыгавораных да расстрэлу не паведамляюць дату выканання прысуду, не выдаюць цела пакаранага, нават не кажуць, дзе расстраляны знайшоў свой апошні прытулак.

У фільме распавядаецца пра сям’ю жыхара Салігорска Андрэя Жука, які за забойства быў прыгавораны да смяротнага пакарання. 19 сакавіка 2010 года Святлана Жук прывезла сыну перадачу ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Але перадачу не прынялі, ахоўнік толькі сказаў: “Не шукайце яго нідзе. Адбыў па месцы выканання прысуду”. Святлана Жук зразумела, што сына ўжо расстралялі.
Фільм быў створаны ў рамках кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Фестываль  дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання адбудзецца ў  гатэльным комплексе “Вікторыя” (пр-т Пераможцаў, 59) Пачатак ў 10 гадзін. Уваход – вольны.

www.ampby.org паводле www.spring96.org

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі: , ,

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz

  • Ідэя рубрыкі «Ідзем у госці» — па-знаёміць чытачоў нашага сайта і ся-броў з сацыяльных сетак з самымі цікавымі, апантанымі, незвычайны-мі, а часам і эпатажнымі моладзе-вымі арганізацыямі і ініцыятыва-мі Беларусі. Але гэта не ўсё!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz