«Тут вам не здесь» – фотавыстава і канцэрт гурта Dali у Гомелі 29 студзеня
Твітнуць
Ты ўпэўнены, што ўсё цікавае ў жыцці адбываецца дзе заўгодна, але толькі не ТУТ? Ты прызвычаіўся бавіць свае выходныя завісаючы ў нэце альбо перад тэлекам? Прадзяры вочы ды азірніся навокал – нават самыя звычайныя рэчы могуць стаць вынаходніцтвам!
Ня верыш? Тады пераканайся ў гэтым сам 29 студзеня. Менавіта у гэты дзень адбудзецца прэзентацыя творчых вынікаў першага ў жыцці Гомеля патрыятычнага фотапалявання "ТУТ вам не ЗДЕСЬ! ". Вечарына адбудзецца з удзелам выбітнейшага мега-гурта «DALI» (чакаецца паўакустычны драйв).
Нагадаем, што у снежні 2011 г. гомельская «Талака» ладзіла тэматычнае фотапаляванне для ўсіх ахвотных, мэтай якога быў пошук у Гомелі таго, што нас адрознівае ад іншых.
Кажа арганізатар фотавыставы, намесніца старшыні ГМКГА «Талака» Марыся Тульжанкова:
«На наш погляд звычайныя рэчы могуць стаць вынаходніцтвам дастаткова праявіць цікаўнасць да наваколля. Мы не агітуем мы звяртаем увагу на нашу адметнасць на непаўторнасць нашай культуры. Маем тое, што маем і права кожнага ганарыцца гэтым ці саромецца, галоўнае – не быць абыякавым! »
Музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт «DALI» – арыгінальнае спалучэнне рытмаў рок-пляцовак і танцполаў, арыстакратычная альтэрнатыўная музыка, натхнёная ідэямі Зігмунда Фрэйда.
Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 29 студзеня а 19.00 у клубе Сім-Сім (г. Гомель, вул. Валгаградская, 45)
Кошт квітка для тых, хто паленаваўся ўдзельнічаць ў фотапаляванні: танцпол - 20 000 бел. руб.
Замовіць столік можна загадзя пры ўмове, што ты возьмеш сабе нешта ў бары на 20 000 бел. руб. дадаткова.
УДЗЕЛЬНІКАМ ФОТАПАЛЯВАННЯ просьба звярнуцца да Марысі Тульжанковай, каб атрымаць запрашэнні на вечарыну.
Прыходзьце самі ды запрашайце сяброў/сябровак!
www.ampby.org паводле www.nashkraj.info
Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках
Цэтлікі: выстава, ГМКГА «Талака», Гомель










