Маеш праблему - накатай цялегу

АбвесткіАрганізацыіКультурніцкіяТэма тыдня

Моладзевая арганізацыя «Гісторыка» запрашае прайсці «шляхамі кантрабандыстаў»

Аўтар: redaktar | 25.01.2012 a 11:37

Удзельнікі падарожжа паблукаюць колішнімі шляхамі кантрабандыстаў і бліжэй пазнаёмяцца з шэрагам мястэчак уздоўж мяжы 1921—1939 гг. А вядучы экскурсіі – Іван Іванавіч Сацукевіч – раскажа 28 студзеня цікавую гісторыю, факты і сведчанні.

Наш маршрут: Мінск — КОЙДАНАВА — РУБЯЖЭВІЧЫ — ІВЯНЕЦ — ВАЛОЖЫН — РАКАЎ — Мінск. 

Падчас падарожжа вы пабачыце разнастайныя помнікі архітэктуры (палац Тышкевічаў, касцёлы, цэрквы, іешыва і хедер) і археалогіі (а простаю мовай — гарадзішчы), пачуеце самую знакамітую байку пра беларускую чыгунку і байкі (а хто ж цяпер там адрозніць праўду?) з кніжак авантурыста-кантрабандыста Пясецкага, а таксама пабачыце мемарыяльную шыльду ў яго гонар (а за што нашчадкі павесяць шыльду пра вас?).

І вядома ж — гісторыя! Факты, сведчанні, факты. Хочаце даведацца болей? Будзьма разам!

«Лагічна было б блукаць па снезе пешшу, так бы мовіць, для большага заглыблення ў эпоху, але мы вырашылі спыніцца на аўтобусным транспарце. Кава, мікрафон і іншыя выгоды цывілізацыі займелі чыстую перамогу! » — кажуць арганізатары падарожжа.

Месца збору, дакладны час ад'езду, звесткі пра надвор'е і вольныя месцы ў аўтобусе — у Кірылы: +375 29 7610794 (мтс). Падзея Вконтакте.

Даведацца больш пра моладзевую грамадскую арганізацыю «Гісторыка» можна тут.

www.ampby.org паводле інфармацыйнага ліста.

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі: , ,

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz

  • Ідэя рубрыкі «Ідзем у госці» — па-знаёміць чытачоў нашага сайта і ся-броў з сацыяльных сетак з самымі цікавымі, апантанымі, незвычайны-мі, а часам і эпатажнымі моладзе-вымі арганізацыямі і ініцыятыва-мі Беларусі. Але гэта не ўсё!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz