Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

Жыццё пасля гісторыі альбо развагі над дыягназам «Гуманітарый»

Рэдактар: Міхась | 17.01.2012 a 11:03

Выпускнікі гістарычных спецыяльнасцяў Віцебскага дзяржуніверсітэту розных гадоў запрашаюць паразважаць пра свае пакручастыя і насычаныя шляхі па рэаліях пасляўніверсітэцкага жыцця. Круглы стол адбудзецца 28 студзеня.

Ужо напрацягу месяца ў Віцебску ідзе праект «Жыццё пасля гісторыі». Пад яго дахам група выпускнікоў гістарычных спецыяльнасцяў Віцебскага дзяржуніверсітэту розных гадоў распавядаюць пра свае пакручастыя і насычаныя шляхі па рэаліях пасляўніверсітэцкага жыцця. Іх адрозненні ад сакурснікаў у тым, што яны вырашылі не здраджваць клятве Кліо, а валтузіцца ў гістарычных плашчынях: за ўніверсітэцкімі кафедрамі і ў турыстычных аўтобусах, у музейных фондах і на аспіранцкіх стыпендыях, у школах і культцэнтрах, вывучаючы, выкладаючы, папулярызуючы мінулае альбо час ад часу вярстаючы зборнікі гістарычных артыкулаў ці малюючы афішу для выставы ваярскага рыштунку XVII ст.

Інтэрв'ю выпускнікоў пакрысе збіраюцца ў нізку асабістых гісторый з рэцэптамі поспехаў і прычынамі няўдач, з парадамі для тых, хто яшчэ вагаецца і тых, хто ўжо не мае выбару. Адмысловы зборнік гэтых лёсаў выйдзе напрыканцы месяца, а пакуль студэнты, выпускнікі і выкладчыкі-гісторыкі збіраюцца за круглым сталом, каб паразважаць над дыягназам «Гуманітарый» і выказаць меркаванні па лячэнню.

Круглы стол пройдзе ў Віцебску 28 студзеня (суботу) а 17-ай гадзіне ў музычнай гасцёўні па адрасе пр-т Фрунзе, 11.

www.ampby.org

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Цэтлікі: , , ,

ulad_vialichka_sm

Грамадзянская супольнасць: тыя, каму «не ўсё роўна» альбо «грантасосы» і «пятая калона», якая заклікае да санцый і ізаляцыі?

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • pasla-vucoby-u-sew-uzo-ne-strasna-nicoha

    Як беларусу без шкоды для здароўя скончыць магістратуру ў Варшаўскім універсітэце? Рэцэпты і парады!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex

  • msdmh_gosci

    Першыя і сапраўдныя сацыял-дэмакратычныя госці адбыліся. Якая розніца паміж «левымі», «правымі» і «цэнтрыстамі», чаму Katy Perry спявае пра Маркса і якая садавіна самая крэатыўная? Незвычайныя гульні, конкурсы, неверагодныя адказы і фота далей.

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex