Маеш праблему - накатай цялегу

Навіны

Як навучыцца выражаць свае думкі па-беларуску?

Рэдактар: Міхась | 6.01.2012 a 11:00

Ужо год як на сядзібе Таварыства беларускай мовы сустракаюцца ўдзельнікі лекцый па беларускай мове і клуба аратарскага майстэрства «Прамова». У чым адметнасць гэтых ініцыятываў, хто іх наведвальнікі і як далучыцца, чытайце ў матэрыяле Альтэрнатыўнай моладзевай платформы.

Урокі беларускай мовы-2. Перазагрузка

Не сакрэт, што ў Беларусі існуе моўная праблематыка. Пры наяўнасці 2 дзяржаўных моў пераважны прыярытэт аддаецца расейскай. На плечы грамадзянскай супольнасці кладзецца асноўны цяжар папулярызацыі і распаўсюду роднага слова. Але старыя метады не заўсёды ёсць эфектыўныя. Дадзеная акалічнасць прывяла да таго, што ў снежні 2009 г. пры ТБМ стварылася моладзевае адгалінаванне – Моладзь ТБМ, якое паставіла перад сабой мэту шукаць новыя шляхі да сэрцаў маладых беларусаў. Вызначальным крытэрам падбору сталася інтэрактыўнасць.

Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

Моладзевая ініцыятыва была падтрымана шэрагам вядомых мовазнаўцаў і лінгвістаў. Сярод іх Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі. Раз на тыдзень сядзіба Таварыства беларускай мовы ператвараецца ў студэнцкую аўдыторыю, дзе кожны жадаючы можа наведаць «Лекцыі па беларускай мове».

А што думаюць самі ўдзельнікі?

Усевалад, студэнт БДУ: «Беларуская мова зь нядаўніх часоў для мяне асноўны сродак зносінаў. Гэта тое, што я ўвесь час імкнуся ўдасканаліць, бо адчуваю недастатковы ўзровень валоданьня ёю ў параўнаньні з расейскай моваю. Менавіта таму адным са шляхоў спасьціганьня беларускае я абраў удзел у сустрэчах на ТБМ зь вядомымі мовазнаўцамі нашае краіны».

На меркаванне Усевалада, заняткі атрымліваюцца вельмі цікавымі й карыснымі, бо абазнаныя ў прадмеце людзі выкладаюць субстракт асаблівасцяў мовы, якія, каб адшукаць самому, трэба было б перагартаць вялізныя аб'ёмы літаратуры.

Андрусь, студэнт БДЭУ: «Беларуская мова для мяне – сродак зносінаў. Вось так вось, без залішняга рамантызму. Калярыт сустрэчаў у тым, што ёсьць магчымасьць у даволі вузкім коле пачуць пра цікавыя моманты беларускае мовы ды абмеркаваць іх. Пры гэтым абмеркаваць ня толькі з такімі ж цікаўнымі як я сам, а з асобаю дасьведчанай, адным з «нармалізатараў» беларускай мовы Тарашкевіча».

Да таго ж маладзён заўважыў, што лекцыі не нудныя, а наадварот: напоўненыя цікавымі ды арыгінальнымі прыкладамі, гісторыямі з жыцця, карыснымі звесткамі.

«Надоело говорить? Размаўляй! »

Запоўненыя прагалы ў лексіцы і арфаграфіі не заўсёды вядуць да канчатковага выніку. Даволі часта сутыкаешся з сітуацыямі, калі на шляху да беларускамоўнасці ў паўсядзённым жыцці стаіць псіхалагічны бар’ер. І ўсё ж аказалася, што авалодваць алфавітам беларускага красамоўства можна. І нават бясплатна! Вось ужо колькі месяцаў штосераду на сядзібе ТБМ збіраецца клуб «Прамова». Па камэнтар мы звярнуліся да каардынатаркі Веры Канкаловіч.

Як так атрымалася, што ўзнікла ідэя стварэння «Прамовы»?
Я наведвала курсы беларускай мовы, якія ладзіліся пры ТБМ. Было даволі цікава і пазнавальна, але, калі надыходзіў час выконваць практыкаванні, звязаныя з маўленнем, словы пачыналі ісці цяжкавата. Такая ж сітуацыя была і ў іншых наведвальнікаў курсаў. З часам я заўважыла, што людзям няёмка пачаць размаўляць па-беларуску ў рускамоўным асяродку. На той час я ўжо займалася клубам красамоўства, выкарастоўваючы метадычныя парады міжнароднага клуба Toastmasters. Вось і прыйшла ідэя перакласці матэрыялы на беларускую.

Першыя крокі-першыя траблы…А ці былі яны навогул? 

Самае цяжкае-прымусіць сябе нешта рабіць. Але заўсёды з'яўляліся людзі, якія вельмі дапамагалі. Практычна адразу спадар Трусаў дапамог з памяшканнем. На першыя сустрэчы большасць людзей прыходзіла нават не ведаючы, што гэта за клуб. Некаторыя думалі, што гэта курсы беларускай. І мы рабілі ўсё, каб паказаць і растлумачыць асноўныя прынцыпы працы. Напэўна для мяне, як для каардынатаркі клуба, існуе адна асноўная праблема. Даволі часта, людзі прыходзяць на месяц-другі, а пасля знікаюць. З гэтым нельга нічога зрабіць, таму што звычайна ў жыцці з’яўляюцца больш важкія і прыярытэтныя справы.

І усё ж, напэўна, у вас ёсьць нейкія планы на будучыню?

Па-першае, як і раней, сустракацца без перапынкаў. Па-другое, запрашаць знакамітых людзей, якія ўносяць свой уклад у развіццё беларускай культуры.

Як патрапіць?

Стаць слухачом «Лекцый» даволі проста. Далучайцеся да афіцыйнай суполкі моладзі ТБМ уКантакце ці пішыце на электронную пошту tbm.moladz@gmail.com і вас папярэдзяць асабіста. Калі ж вы сталы чытач www.ampby.org, то сачыце за абвесткамі на сайце!

Паседжанні «Прамовы» адбываюцца штосераду а 19-й гадзіне на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13, ст.м. Плошча Перамогі).

Алесь Вярцейка

www.ampby.org

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Цэтлікі: , , ,

ulad_vialichka_sm

Грамадзянская супольнасць: тыя, каму «не ўсё роўна» альбо «грантасосы» і «пятая калона», якая заклікае да санцый і ізаляцыі?

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • pasla-vucoby-u-sew-uzo-ne-strasna-nicoha

    Як беларусу без шкоды для здароўя скончыць магістратуру ў Варшаўскім універсітэце? Рэцэпты і парады!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex

  • msdmh_gosci

    Першыя і сапраўдныя сацыял-дэмакратычныя госці адбыліся. Якая розніца паміж «левымі», «правымі» і «цэнтрыстамі», чаму Katy Perry спявае пра Маркса і якая садавіна самая крэатыўная? Незвычайныя гульні, конкурсы, неверагодныя адказы і фота далей.

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex