«Маладыя дэмакраты» запрашаюць мінчукоў на калядны экшэн
Твітнуць
“Маладыя дэмакраты” 6 студзеня ладзяць святочнае калядаванне! Імпрэза пачнецца а 12 гадзіне на адным з мінскіх кірмашоў. Завершыцца экшэн вечаровым абыходам вядомых асобаў нашай краіны і святочнай гарбатай з цукеркамі!
У праграме – святочныя песні, старажытныя абрады, карагоды, каза і мядзведзь! Галоўным атрыбутам калядоўчыкаў стане ўрачыстая зорка са свечкай – у памяць аб нараджэнні Ісуса Хрыста.
Калядаванне – традыцыйнае старажытнае свята беларусаў, вядомае яшчэ з дахрысціянскай гісторыі нашай зямлі. Запрашаем вас калядаваць!
Жадаючым прыняць удзел у імпрэзе трэба напісаць ліст з кантактнай інфармацыяй на нашу пошту: mdbelarus@gmail.com. Чакаем! Запрашаем!
www.ampby.org паводле mdby.org
Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках
Цэтлікі: Каляды, Маладыя дэмакраты, моладзь, святы












